- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы. — У мяне галава большая, — хваліўся гусак, — дык і розуму ў ёй больш! Індык з гэтым не згаджаўся. — Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная як бот, — казаў ён. — Ну, няхай сабе галава дурная, — адказваў гусак, — затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы. А ў цябе што за нос — смех адзін! Чарвяк, а не нос! I гусак, і індык былі страшэнныя гультаі. Ежы шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было. Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на увесь двор: — Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я знайшла!