- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дачка Сталіна выбрала яе голас. У восем гадоў Галіна зайздросьціла толькі дзьвюм дзяўчатам у сьвеце: дачцэ Сталіна Сьвятлане і аднаклясьніцы, маці якой працавала прыбіральніцай у менскім НКВД. Галіна была пэўная, што вось у іх ніколі мамы не адбяруць. Калі праз тры дзесяцігодзьдзі дачка Сталіна перадала свае ўспаміны для чытаньня на Радыё Свабода, ёй далі паслухаць пробныя запісы дзьвюх радыйных супрацоўніц: першы быў зроблены дачкой расейскага сьпевака Фёдара Шаляпіна Тацянай, другі — дачкой ворагаў савецкага народу Галінай Ганчарэнкай. Яе бацька-вайсковец быў расстраляны ў 1937-м, маці праз год адпраўлена ў канцлягер зь безнадзейнай назвай «Сухабязводнае», ад дзіцячага дому НКВД уратавала любімая цёця Барбара, забраўшы з Бабруйску ў Менск. Там яна паспрабавала скончыць жыцьцё самагубствам — у сакавіку лягла на зямлю і доўга ляжала, а потым цудам выжыла пасьля страшэннага запаленьня лёгкіх. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода, фрагмэнт)