- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ігар Аляксандравіч Пушкін (нар. 22 траўня 1964, Ворша) — беларускі гісторык, тэлевядучы, краязнавец. Кандыдат гістарычных навук (2002), дацэнт (2005). Першы дырэктар Музэю гісторыі гораду Магілёва (1992—2001).
Скончыў Аршанскую пэдагагічную вучэльню (1983), гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (завочна, 1989), завочную асьпірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ (1999). У Інстытуце гісторыі ў 2002 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці. 1920-я гг.» (Навуковы кіраўнік: чалец-карэспандэнт НАН РБ Іван Марчанка; акадэмік НАН РБ Міхаіл Касьцюк). Дацэнт (2005).
Працаваў настаўнікам у СШ №36 г. Магілёва (1983—1985), майстар працоўнага навучаньня ПТВ№14 г. Магілева (1985—1986), старшынём прафбюро навучэнцаў ПТВ № 14 прафкама аўтазавода імя С.Кірава (1986—1991), карэспандэнтам магілёўскай газэты «Ратуша» (1991—1992), дырэктарам музэя гісторыі Магілёву (1992—2001). З 2001 старэйшы выкладчык, дацэнт катэдры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту харчаваньня.
Займаецца дасьледаваньнем гісторыі і культуры Беларусі, горада Магілёва, нацыянальных меншасьцяў Беларусі ў ХХ ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.
Ініцыятар і арганізатар правядзеньня Міжнародных навуковых канфэрэнцыяў пад агульнай назвай «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасьць» (1998, 2001, 2003, 2005, 2007, 2011), навуковы кіраўнік III, IV, V, VII, Х (2017 г.) канфэрэнцыяў. Адзін зь арганізатараў Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Праблемы і перспектывы станаўленьня грамадзянскай супольнасьці» (20-21 траўня 2010, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Роля этнічнай, моўнай і культурнай разнастайнасьці ў сучасным грамадзтве» (29-30 траўня 2014, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіраваньня» (28 студзеня 2017, Магілёў). Адзін зь ініцыятараў аднаўленьня выданьня і сябра рэдакцыйнай рады часопісу «Магілёўская даўніна» (1993—2001).Уваходзіў у склад Беларускага гістарычнага таварыства (2002—2009).Адзін з ініцыятараў, стваральнікаў і першы дырэктар Музэю гісторыі гораду Магілёва (1992—2001). Аўтар больш за 300 навуковых, навукова-папулярных і вучэбна-метадычных публікацый.
У 1998—2001 гг. вядучы гісторыка-пазнавальных радыёпраграмаў на «Новым радыё Магілёў». У 1999—2011 гг. стваральнік гістарычных тэлеперадач для Магілёўскага абласнога і гарадскога тэлебачаньня. У 2001—2008 гг. суаўтар і вядоўца цыклю гістарычных перадач «Зь гісторыяй поруч» на прыватным гарадскім тэлеканале «2 канал. Магілёў».
Адзін зь ініцыятараў і суаўтар (разам з В.Валадзьковай) першай вучэбнай праграмы «Магілёвазнаўства» для навучальных школ горада Магілёва. У 1995 г. першым апрабаваў выкладаньне курса «Магілёвазнаўства» на базе 7 клясаў у СШ № 30 (Нацыянальная гімназія).
Зьяўляўся актыўным сябрам і адным з кіраўнікоў культурна-асьветніцкай суполкі беларусаў г. Магілёва «Машэка» (1989—1999). Захапляўся аматарскім тэатрам пад кіраўніцтвам рэжысэра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Валянціна Ермаловіча (брат Міколы Ермаловіча).
Адзін зь арганізатараў усталяваньня ў Магілёве памятных дошак у гонар: асьветніка Георгія Каніскага (1992), друкара Спірыдона Собаля (1993), кіраўніка абароны г. Магілёва ў 1941 г. генерала М. Раманава (1994), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, тэатральнага рэжысёра Вялянціна Ермаловіча (2015).
Удзельнічаў ва ўстаноўчым зьездзе Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў 1990 годзе, быў дэлегатам пятага, шостага і сёмага зьездаў беларусаў сьвету (2009, 2013, 2017). Уваходзіў у склад арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і правядзеньні першага Міжнароднага фэстывалю духоўнай хрысьціянскай музыкі «Магутны Божа» (1993). У 1993—1995 гг. працаваў у складзе аргкамітэту па правядзеньню фэстывалю.
Сябра гарадзкой камісіі па тапаніміцы і ўшанаваньні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва пры Магілёўскім гарвыканкаме (1992—2017) і архітэктурна-будаўнічага савета пры ўпраўленьні архітэктуры і градабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама (2014—2017); сябра грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1995—2017), ГА ЗБС «Бацькаўшчына».
У 2015—2016 гг. адзін з выканаўцаў грамадзкага праекту «Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне» (кіраўнік праекту У. Лапцэвіч). У 2015 г. былі праведзены круглыя сталы аб традыцыях Магдэбургскага права ў Шклове, Чавусах, Чэрыкаве, Бялынічах, Крычаве, Горках, Бабруйску. У 2016 г. былі выраблены, падараваны і ўсталяваны з удзелам грамадзкасьці і мясцовых уладаў гранітныя інфармацыйныя дошкі аб Магдэбургскім праве ў Чэрыкаве, Чавусах і Бялынічах.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
Ня раз даводзілася чуць пра штучнасьць стварэньнея беларускай дзяржаўнасьці ды падзякі савецкай уладзе за яе стварэньне. Яшчэ адзін довад натуральнасьці зьяўленьня на мапе сьвету Рэспублікі Беларусь якраз досьлед Ігара Пушкіна прысьвечаны ўзброенаму супраціву савецкай уладзе ў 20-30-х гадох ХХст. на... Болей »
У кнізе асвятляецца стан эканамічнага і культурнага развіцця горада Магілёва на пачатку і напрыканцы XX стагоддзя, лёс культавых пабудоў. Апублікаваны 77 фотавыяў Магілёва пач. XX ст. з адначасовым адлюстраваннем гэтых мясцін на сённяшні дзень. Для настаўнікаў, гісторыкаў, мастакоў, усіх тых, хто цікавіцца... Болей »
Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім... Болей »
Śmierć wielkiego księcia Witolda definitywnie zakończyła okres, określany w historiografii terminologią meteorologiczną, czyli tzw. „burzy koronacyjnej”. Jednak nie rozwiązało to problemu relacji polsko-litewskich, a raczej można pokusić się o stwierdzenie, że przyczyniło się do dalszego zaognienia wzajemnych... Болей »
«Баваўняная дзяўчынка», створаная пісьменніцай Дар’яй Вашкевіч і праілюстраваная мастачкай Аленай Медзяковай, пабачыла свет у выдавецтве «Галіяфы». Гэтая казка «пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў» заняла другое месца ў літаратурным конкурсе СБП «Экслібрыс» імя Янкі Маўра.... Болей »
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў (раздзелы «Метадалогія гісторыі»... Болей »
«Магілёўская даўніна» — зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў, які з 1993 г. штогод выдаецца ў Магілёве як аднаўленне «Магілёўскай даўніны» 1898—1903 гг. Матэрыялы ахопліваюць гістарычны перыяд развіцця Магілёўшчыны ад старажытнасці да сучаснасці. Мае рубрыкі: «Даследаванні. Меркаванні», «Асоба... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »