- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікалай Ракевіч напісаў кніжку пра свае родныя мясціны, маленства і школьныя гады, пра лёс людзей і сваякоў, якія жылі і жывуць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету. Кніга аўтара мае два выданні, хоць выйшла яна невялікімі накладамі. Але выданне заслугоўвае ўвагі як з боку гісторыкаў, так і з боку краязнаўцаў. Кнігу, у якой распавядаецца пра гісторыю вёсак Азярніцкага сельсавету, аўтар выдаў накладам у некалькі дзесяткаў асобнікаў за асабісты кошт. “Радзімы кут мой” Мікалая Ракевіча папоўніў кніжную паліцу беларускіх выданняў пра асобныя беларускія вёскі і мястэчкі. Разважаючы ў сваёй кнізе пра родную вёску Ваўчкі, аўтар шчыра думае пра людзей, якія там спрадвеку жылі, якую карысць яны прыдбалі сабе, сваёй сям’і, родным і блізкім людзям, сваёй нацыі і Бацькаўшчыне.