be
epub

Ратан

Федарэнка Андрэй
Апавяданне

Гэта штосьці сярэдняе паміж акунём і яршом, з вялікай прадаўгаватай галавою, якая займае прыблізна адну трэць цела. Драпежная, страшэнна пражорлівая рыба — нават малёк памерам з фільтр ад цыгарэты лёгка заглытвае кручок і дае рады пацягнуць ці прытапіць паплавок. Увогуле, лавіць іх — адна асалода: бяруцца ў любое надвор'е, у любы час, не трэба ні асаблівай снасці, ні падкормкі, ні выбару месца — знай закідвай вуду ці донку і выцягвай. У параўнанні з тым жа акунём, асабліва яршом, якіх намучышся пакуль пачысціш, у ратана амаль няма лускі. Мяса ў іх белае, на смак нагадвае шчупаковае, і юшка атрымліваецца — пальчыкі абліжаш, не кожная «сапраўдная» рыба дакажа. У Беларусі ратан водзіцца не паўсюль. Асабіста я, напрыклад, да мінулага года нават не чуў, што за ён, і ні разу яго не бачыў. Ажно раз акурат насупраць нашага дома ў мінскім раёне Кунцаўшчына, на пустцы, бралі экскаватарамі зямлю для будоўлі, парабілі ямаў, якія запоўніліся вадой, злучыліся — і ўтварылася, на радасць жыхарам блізкіх дамоў, даволі прыстойная, хоць і неглыбокая, сажалка-копанка. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 2002
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2002 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Андрэй Федарэнка, Афганская шкатулка. Аповесць, апавяданні. – Мінск: Юнацтва, 2002.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org