en

Раткевіч Аляксандр

Раткевіч Аляксандр

Аляксандр Аляксандравіч Раткевіч (Алесь Раткевіч, краязнаўца, член Саюза беларускіх пісьменнікаў) нарадзіўся 24 чэрвеняў 1957 годзе ўвёсцы Чарвякі (цяпер Сакалоўка) Хаценчыцкага сельсавета, што на Вілейшчыне.

У 1972 годзе скончыў Крамянецкую васьмігодку. У гэтым жа годзе паступіў у Вілейскае СПТВ-16. Скончыў яго ў 1974-м і адразу ўладкаваўся ў саўгас «Лукавец» трактарыстам. Ужо тады,яшчэ ў юнацкія гады пачаў спрабаваць сябе ў журналістыцы на краязнаўчую тэму, ад якой быў у захапленні. Але вайсковая служба ўнесла свае карэктыроўкі. Вярнуўшыся з войска назад у свой саўгас у якасці шафёра, так і не ажыццявіў сваёй мары аб журфаку. Але журналістыку і краязнаўства не пакінуў, а наадварот пачаў больш удзеляць часу гэтаму захапленню.

Пасля Чарнобыльскай трагедыі, з сям’ёй перабраўся ў Чысць Маладзечанскага раёна на новабудоўлю буйнапанэльнага домабудавання. Спачатку працаваў брыгадзірам, а пры ўводзе завода ў эксплуатацыю быў прызначаны майстрам змены фармовачнага цэха.

Напрыканцы 90-х мінулага стагоддзя звольніўся па стане здароўя. Атрымаўшы 3-ю групу інваліднасці, працаваў у сельвыканкаме на пасадзе рахункавода-касіра. Але, каб не «скаржанець» ад таго, што мала працы, пачаў надаваць больш увагі і часу грамадскай дзейнасці. Двойчы абіраўся дэпутатам пассавета. А краязнаўства і журналістыка стала часткай жыцця. Добраахвотны арганізатар і каардынатар практычных работ па рэстаўрацыі помнікаў, аднаўленні брацкіх магіл ахвяр мінулай вайны, усталяванні мемарыяльных дошак і помнікаў у вёсках Вілейшчыны, Маладэчаншчыны, Смаргоньшчыны, з прозвішчамі загінуўшых у Другой сусветнай вайне, ўшанаванні памяці вядомага свайго земляка Пётры Сыча на яго малой Радзіме ў Лукаўцы (Батурыне).

Аўтар шматлікіх рознатэмных артыкулаў, сярод якіх перавагу маюць краязнаўчыя творы. Артыкулы друкаваліся як у незалежных, так і ў дзяржаўных выданнях. Суаўтар першага гістарычнага зборніка «Вілейскі павет» (ваенная тэматыка). У сакавіку 2018 года выдаў асабістую кнігу «Невядомая гісторыя майго краю». У гэтым жа годзе стаў членам Союза беларускіх пісьменнікаў, а праз год, у 2019 годзе, вышла другая кніга «Па другі бок мяжы». Вясной 2022 г. пабачыла свет трэйцяя, «Праз смерць і пакуты».

Раткевіч Аляксандр :: Publications

pdf

Праз смерць i пакуты


Раткевіч Аляксандр

Другая сусветная вайна для мяне вельмі балючая тэма. І пагэтаму ў чарговы раз хочацца нагадаць нашым нашчадкам, што вайна — гэта не толькі ўзнагароды, ордэны, медалі ды зоркі герояў, а яшчэ шматмільённыя чалавечыя страты, вайна – гэта зруйнаваныя гарады і мястэчкі, холад і голад, нявінна пралітая кроў...… More

pdf

Па другі бок мяжы


Раткевіч Аляксандр

У гэтай кнізе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства, Лагойшчыны і Вілейшчыны. Падзеі, якія адбываліся ў нашых мясцінах, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. Не публікаваліся ў сродках масавай інфармацыі, таму што ўтрымліваюць не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія...… More

pdf

Невядомая гісторыя майго краю


Раткевіч Аляксандр

Расповеды старажылаў пра нялёгкі і ў большасці сваёй трагічны лёс кожны раз мяне хвалявалі да глыбіні душы. Пра жыццё беларусаў (асабліва «заходнікаў») пры царскай Расеі, за польскім часам ды і пасляваенным бальшавіцкім «вызваленні». Трагічны час Другой сусветнай вайны, якая забрала траціну беларускага...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org