- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта збор выбраных артыкулаў і прамоваў, якія пабачылі сьвет і прагучалі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Матэрыялы былі сабраныя для таго, каб не згубіліся ў архівах і ўспамінах, што ня рэдка адбывалася і з гісторыяй найноўшай. У прадмове аўтар кажа, што “гэтая кніга – паклікана паўстрымаць працэс таптаньня памяці і разбуральнага забыцьця. Падаецца толькі фактура – артыкулы, якія былі адбіткам ідэі і адлюстраваньнем вялікай нацыянальнай няроўнай і, ў літаратурным сэнсе, трагічнай барацьбы. Як раз гэты пэрыяд на думку Зянона Пазьняка быў вельмі важным, бо пасьля атрыманьня незалежнасьці Беларусі, барацьба са зьнешнім воргам ня скончылася, а падзеі пачатку 90-х паказалі, што праціўнікі беларушчыны ня сьпяць і яшчэ ўздымуць свае крылы, што мы і бачым сёньня.