Развітанне са Змітраком Бядулем
            
                2020-11-03 14:17
            
             
                        
                
3 лістапада ў Беларускай хатцы ў Мінску прайшло грамадскае развітанне з беларускім класікам Змітраком Бядулем, чые парэшткі былі перавезеныя сёлета з Казахстана ў Мінск.
Мерапрыемства наведала кіраўніцтва ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" на чале са старшынём Барысам Пятровічам, а таксама прадстаўнікі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” - старшыня Рады Ніна Шыдлоўская і намеснік старшыні Рады Валер Герасімаў.