Рэдактарка «Новага Часу» стала пераможцай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст года 2022»
2023-01-12 11:43
Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека.Уручэнне прэміі адбылося ў
Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага ў Вільні
11 студзеня.
У намінацыі
«Праваабаронца года» перамагла
Наста Лойка, якая зараз знаходзіцца за кратамі.
«Праваабарончай ініцыятывай года» празнаны
Міжнародны камітэт па расследванні катаванняў у Беларусі.
А ў намінацыі
«Журналіст 2022 года» пераможцай стала
рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб.
Намінацыю «Журналіст/ка года» вылучаецца журналіст/ка альбо блогер/ка, які/якая цягам мінулага года найбольш актыўна і яскрава асвятляў/ла пытанні правоў чалавека ў Беларусі, альбо чые публікацыі, ТВ- ці радыёпраграмы мелі найвялікшы грамадскі рэзананс альбо ўплыў на вырашэнне праблем у галіне правоў чалавека і фундаметальных свабод у краіне.
Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб была затрыманая 20 красавіка 2022 года.Ёй прад'явілі абвінавачанне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». 15 чэрвеня спадарыню Аксану асудзілі на 2,5 гады «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Журналістка 29 ліпеня пакінула Беларусь.
Ад імя
Аксаны Колб узнагароду атрымала праваабронца і кіраўніца
«Радаславы» Вольга Гарбунова. Яна зачытала зачытала прывітальнае слова рэдактаркі НЧ:
«Гэта вялікі гонар атрымаць такую ўзнагароду ды яшчэ ў такія часы! І безумоўна гэта не мая ўзнагарода, а ўсёй нашай каманды Новага Часу, у тым ліку тых, хто зараз за кратамі Дзяніса Івашына і Мікалая Дзядка. І гэта ўзнагарода іншых калег, што сёння за кратамі. І тых, хто быў вымушаны з’ехаць з Радзімы, і асабліва тых, хто дасюль працуе ў Беларусі.
Свабоода слова гэта базавае права. Такое ж як права на жыццё. Бо без свабоды слова кожны бздураваты дыктатар паверыць, што мае права на жыцці людзей. Без свабоды слова чалавек не можа адчуваць сябе вольным. І менавіта таму ў нашай краіне журналістаў спрабуюць прымусіць замаўчаць. Але свабоду слова не магчыма закратаваць і забіць!»
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе
“Праваабарончым Альянсам". За гэты часам пераможцамі сярод журналістаў былі:
2008 — Сямён Печанко, "Наша Ніва" ,
2009 — Алег Груздзіловіч, "Радыё Свабода" ,
2011 — фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін,
2012 — Анджэй Пачобут, "Gazeta Wyborcza",
2013 — журналісты, якія робяць праграму "Маю права" на тэлеканале "Белсат",
2014 — Алена Панкратава, аўтарка цыкла перадач «Свабода ў турмах», ды сайт "Вясны",
2015 — Зміцер Лукашук, Еўрапейскае радыё для Беларусі,
2016 год — Адар’я Гуштын і Зміцер Дрозд,
2017 год — Галіна Абакунчык, Радыё Свабода,
2018 год — Ірына Леўшына, БелаПАН,
2019 год — Ганна Соўсь, Радыё Свабода,
2020 год — Кацярына Барысевіч (TUT.BY),Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова (Белсат),
2021 год — Дзяніс Івашын ( InformNapalm, «Новы час»)