- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бялы́нічы — места ў Беларусі, на рацэ Друць. Адміністрацыйны цэнтар Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 10 688 чал. (2009). Знаходзяцца за 44 км на захад ад Магілёва, на аўтамабільнай дарозе Менск — Магілёў. Бялынічы — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся барокавы касьцёл Маці Божай Шкаплернай пры кляштары кармэлітаў, зруйнаваны савецкімі ўладамі ў 1960-я. Цудоўны абраз Маці Божай, што захоўваўся ў касьцёле, зьнік з Магілёўскага музэя ў Другую сусьветную вайну.