- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 1.02.2010 года № 132, зацверджаны новы пералік населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зоне радыёактыўнага забруджвання. З яго выключаны наступныя адміністрацыйныя адзінкі Бялыніцкага раёна: - Запольскі сельсавет – вёска Падзевічы; - Ланькаўскі сельсавет – вёскі Вылаў, Іскра; - Машчаніцкі сельсавет – вёска Восліўка; - Цяхцінскі сельсавет – вёскі Забавы, Каліноўка, Чырвоны Бор, Маскі, Монеўка, Цяхцін. Дзякуючы гэтаму “мудраму” рашэнню наша родная беларуская дзяржава змагла з’эканоміць грошы на здароўі дзяцей. Зараз школьнікі, якія пражываюць у гэтых вёсках Бялыніцкага раёна, ужо не могуць быць накіраваны на аздараўленне ў санаторыі за дзяржаўны кошт.