- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дапамаглі і падтрымалі. 15 кастрычніка ў нашым рэгіёне, як і ў Магілёўскай вобласці ў цэлым, прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Асноўная тэма дня іфармавання – “Дзяржаўная сацыяльная падтрымка насельніцтва – важны накірунак палітыкі беларускай дзяржавы”. Сотні чыноўнікаў нашага рэгіёна “галёкалі” па самых розных населеных пунктах у складзе інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, выкідваючы на вецер грошы падаткаплацельшчыкаў, каб распавесці рабочым, сялянам і пенсіянерам, як ашчаслівіў іх Аляксандр Рыгоравіч, падпісаўшы чарговы Указ ад 14 верасня 2009 года № 458 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”.