- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людзі на звалцы. У апошнія дні да жыхароў вёсак, якія знаходзяцца непадалёк ад раённага палігона па захоўванню цвёрдых бытавых адыходаў (прасцей кажучы, звалкі, што размяшчаецца ў кар’ерах каля вёскі Асавец), усё часцей звяртаюцца нідзе непрацуючыя грамадзяне, якія прапаноўваюць набыць па танным кошце сыр, бо ім вельмі добра краміць хатніх птушак і свіней. Толькі да мяне асабіста (а я жыву ў вёсцы Вялікая Машчаніца раёна) на мінулым тыдні з такой прапановай звярнуліся дзве асобы “без пэўных заняткаў”. Ад прапановы я адмовіўся, але сам факт дадзенай падзеі мяне, як журналіста, вельмі зацікавіў. Ні для каго з жыхароў навакольных вёсак не з’яўляецца вялікім сакрэтам, што Бялыніцкая раённая звалка каля Асаўца з’яўляецца своеасаблівым “прыіскам” для пэўнай катэгорыі людзей, якія жывуць за кошт дабытых на гэтым “месцанараджэнні” “карысных выкапняў”.