- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калі я маўчу, яна думае, нібыта патрэбная мне толькі дзеля аднаго. Яна гатавала добры глінтвейн і валодала яшчэ некаторымі рэдкімі якасцямі, а таму, унікаючы непераканаўчых апраўданняў, яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў. Трэба прызнацца, што метафізічныя разважанні пра мастацтва як санкцыянаваную галюцынацыю альбо пра сон як анклаў смерці, дзе мы вучымся будучаму дасканаламу сну, не выклікалі ў яе прыліву цікавасці, і, каб запаўняць тыя прамежкі часу, калі мы не займаліся нечым больш істотным, была вынайдзеная простая, але надзейная схема. Я апавядаў ёй розныя займальныя гісторыі. Спачатку ў ролі іх герояў фігуравалі калегі, потым універсітэцкія выкладчыкі і аднакурснікі, а паколькі восень стаяла сырая і халодная і нашы маладыя істоты зноў і зноў прагнулі глінтвейну, рэтраспекцыі хутка дасягнулі тэрыторыяў дзяцінства, і мая сяброўка пачула пра Юрку Весялова. (фрагмент)