- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад канец трэцяга ўрока дзверы ў шостым «А» класе прачыніліся, зазірнула маладая практыкантка Ліза Сасноўская — яна ж кіраўніца школьнага драмгуртка — і, папрасіўшы ў настаўніка прабачэння, зрабіла аб'яву: — Каця і Аксана, на перапынку, калі ласка, збіраемся ў актавай зале... Абавязкова, бо прыйдзе сам завуч,— дадала яна, знікаючы. Празвінеў званок. Удзельніцы драмгуртка Каця Аляшкевіч і Аксана Гамола хуценька збеглі на першы паверх і ўвайшлі ў гулкую актавую залу. Сапраўды, завуч Андрэй Адамавіч ужо сядзеў на адным з крэслаў у першым радзе, перад сцэнаю, трымаючы ў руцэ нейкую паперчыну, і размаўляў з Лізай Сасноўскаю. (фрагмент)