Рэпрэсіі ў сферы культуры працягваюцца
2022-12-02 14:13
На 30 лістапада сітуацыя стабільна кепская: Людзі Слова ў няволі – 27 чалавек, агулам у няволі – 119 дзеячаў культуры.У перыяд
15–30 лістапада 2022 года заведзена крымінальная справа ў дачыненні да кандыдаткі філалагічных навук, былой выкладчыцы Гомельскага ўніверсітэта
Наталлі Суславай; пачаўся суд у крымінальнай справе культуролага
Вацлава Арэшкі; крымінальная справа сёлетняга нобелеўскага лаўрэата
Алеся Бяляцкага перададзена ў суд.
На 10 сутак арыштавана арганізатарка культурніцкіх імпрэз
Валянціна Болбат.
Пасля штрафнога ізалятара трапіла ў рэанімацыю
Марыя Калеснікава.
Працягваецца палітыка сістэмнай дэбеларусізацыі – у Оршы на рускай мове зрабілі мемарыяльную шыльду, прысвечаную пісьменніку Уладзіміру Караткевічу.