- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтае слова ў беларускага чытача пакуль асацыіруецца найперш з маркай пісталета. У лепшым выпадку – з імем ангельcкага раманіста-гісторыка Скота ці творцам асьветнікам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозьвішча мелі шматлікія сем’і латгальскіх беларусаў Дзьвіншчыны, у 20-х гадах праз палітычныя абставіны адмежаваныя ад Беларусі-метраполіі. У адной з такіх сем’яў 15 ліпеня 1902 году ў Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс) і нарадзіўся Віктар Вальтар. А калі спатрэбіўся псеўданім – згадаў ня менш трагічанае для Беларусі: Янка Палын. (фрагмент)