- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віленскаму Тэатру дзівакоў — 20 год. Сталічны лядовы палац “Utenos arena” напрыканцы сьнежня ператварыўся ў канцэртную залю – Тэатар дзівакоў сьвяткаваў там дваццацігод зьд зе сваёй творчай дзейнасьці. Адзін з самых вядомых і любімых у Літве тэатраў вырашыў зрабіць сваім шматлікім гледачам незвычайны навагодні падарунак. 6 студзеня 2009 г. мінае чатыры пяцігодкі нястомнай і руплівай працы актораў гэтага Тэатру. Аднак да наступнага году Дзівакі вырашылі не чакаць і пачаставалі прыхільнікаў свайго мастацтва дзьвюхгадзінным канцэртам з нагоды юбілею. На самым пачатку меркавалася, што імпрэза будзе адна. Між тым колькасьць ахвотнікаў паўдзельнічаць у сьвяткаваньні юбілею перабольшыла раней заплянаваную Дзівакамі настолькі, што ім давялося паўтарыць свой выступ яшчэ двойчы. Квіткі на імпрэзу аматарамі дзівацкай творчасьці былі раскупленыя літаральна ў момант. Пустых месцаў у сьвяточнай залі практычна не было.