be
Сабакі Эўропы

Сабакі Эўропы

Бахарэвіч Альгерд

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Альгерд Бахарэвіч "Сабакі Эўропы" (2 месца прэміі). Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі? «Час пісаць антыбэстсэлер», — упэўнены аўтар «Сабакаў Эўропы», рамана-выкліку: чытачам, крытыкам, перакладчыкам, а найперш самому сабе. Агучка, запіс і мантаж - Сяргей Шупа

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Бахарэвіч Альгерд
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабода
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019
  • Рэдактар: Шупа Сяргей
  • Выдавец: Радыё Свабода
  • Памеры: 05:05:04
  • Катэгорыя: Audiobook
  • Copyright: © 2019 by Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org