en

Садоўскі Уладзімір

Садоўскі Уладзімір

Уладзімір Садоўскі – нарадзіўся 19 сакавіка 1987 году ў г.Куйбышаў (зараз Самара) РСФСР (зараз РФ).

У 1992 годзе сям'я вярнулася на гістарычную радзіму маці – у Беларусь, г.Маладзечна, Мінскай вобласці. Скончыў маладзечанскую школу-ліцэй №7 у 2004 годзе. У з 2004 па 2009 год вучыўся ў Беларускім Нацыянальным Тэхнічным Універсітэце на Энергетычным факультэце. Пасля заканчэння універсітэта вярнуўся ў Маладзечна, куды па размеркаванню патрапіў на гарадское прадпрыемства Маладзечанскія электрычныя сеткі, дзе працаваў інжынерам-праектантам.

Пісаць апавяданні пачаў у школе. Першая публікацыя адбылася ў 2011 годзе у часопісе “Маладосць”, першая кніга “1813” выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч” у 2016 годзе. Некаторыя апавяданні перакладаліся на ўкраінскую і рускую мовы. У 2020 годзе ў часопісе “Дзеяслоў” былі апублікаваныя дзве першыя главы рамана “Менск 1937”.

Акрамя літаратуры, займаецца краязнаўчымі і гістарычнымі пошукамі па гісторыі Беларусі 1920-х, 1930-х гадоў. Мае шэраг навукова-папулярных публікацый у розных беларускіх СМІ на гістарычныя тэмы, вядзе гістарычны тэлеграм-канал “Беларускі піонэр”.

Садоўскі Уладзімір :: Publications

pdf epub fb2

1813


Садоўскі Уладзімір

У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў. Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць...… More

pdf

Дзеяслоў 109

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Макулатура 1

часопіс беларускае прозы

Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве...… More

pdf

Дзеяслоў 51

Літаратурна-мастацкі часопіс

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава...… More

pdf

Маладосць 02 (687) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

БАРАВІКОВА Раіса, Ён усміхаўся вачамі. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа БАРАВІКОВА Раіса, Маладосць — шчаслівы момант БЕЛАНОГАЯ Таццяна, Душэўнасць і духоўнасць ГУШТЫН Дар’я, Сям’я Прышывалкаў. Маладая сям’я Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org