be
epub

Сакрэт

Федарэнка Андрэй
Апавяданне

Аднойчы Павал зразумеў, што далей цягнуць нельга. Восьвось мог знайсціся яшчэ адзін такі ж «разумны», і апярэдзіць. Таму для рэалізацыі свайго даўно чаканага, такога заманлівага (і даволі подленькага) плана ім быў выбраны ўжо заўтрашні, будні дзень. Нікога ў рэдакцыі, дзе працаваў, не папярэдзіўшы, нікому нічога не сказаўшы, зраніцы ён проста паехаў на вакзал, купіў білет, сеў у аўтобус, разгарнуў газету, унурыўся ў яе, а апалове дванаццатай нага яго ступіла на высушаны летнім гарачым сонцам перон аўтастанцыі зусім незнаёмага мястэчка, якое дагэтуль жыло толькі ў яго ўяўленні. Аўтастанцыя і плошча вакол яе з’яўляліся цэнтрам. Некалькі дарог, асфальтаваных і звычайных, земляных, як да Рыма, вялі усе як адна да будыніны сельмага пад назваю «Гастраном». На самым відным месцы, ледзь не пасярод плошчы, тырчэла прыбіральня — нават не цагляная, а збітая з дошак; уверсе на дзвярах какетліва былі прарэзаны адтуліны ў форме сэрцаў. Якім да болю знаёмым усё гэта раптам падалося!.. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 2013
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Федарэнка Андрэй, Вёска. Аповесці, апавяданні, — Мінск: Беларусь, 2013. — 352 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org