be
pdf

Салідарнасць у інтэрнэце 181

Зянон Пазьняк: «Настальгія – страшэнная з’ява. Гэта невыносна!» Як Зянон Пазьняк перажывае эміграцыю, чаму ў 18 гадоў ён уцёк з Масквы, за што яго выключалі з інстытута і чаму ён не стаў акцёрам — «Салідарнасць» прадстаўляе інтэрв’ю з Варшавы з легендай беларускай палітыкі. – Зянон Станіслававіч, вы ўжо амаль 15 год па-за Радзімай. Настальгія ня мучыць? – Настальгія – гэта першае, з чым трэба навучыцца змагацца на чужыне. Мне асабліва цяжка было першыя гады, недзе да 2000-га. Настальгія – страшэнная з’ява. Як цела баліць, мы усе ведаем. А гэта боль душы. Гэта невыносна! Ніякія словы не перакажуць, што гэта такое. Час спыняецца. Успаміны, галасы, карціны Бацькаўшчыны апаноўваюць тваёй душой і ты ня можаш ні пра што іншае думаць, ня можаш нічога рабіць… Дык вось, трэба не дапусціць, каб гэтае мінулае валадарыла над табой, каб гэтыя карціны цябе захоплівалі ў аблогу, каб гэты рай, што застаўся там, не ўзяў цябе ў палон. Бо яго няма. Гэта ілюзія. Гэта проста баленне тваёй душы. Самае небяспечнае, што ў гэтай ілюзіі хочацца быць, існаваць, яна зацягвае, як спевы сірэн, але ў іх – канец.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Дата выхаду: 2010-10-13
  • Copyright: © 2010 by Салідарнасць
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org