- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ініцыятары вяртання льготнага праезду адстойваюць свае правы праз суд 19 жніўня ў Маскоўскім судзе Менску пачаўся судовы працэс ініцыятыўнай групы грамадзян, якая дабіваецца вяртання льготаў навучэнцам, студэнтам і пенсіянерам, з Мінскім гарвыканкамам. Чыноўнікі забаранілі грамадзянам, якія выступаюць за вяртанне льготнага праезду ў грамадскім транспарце, правесці сход ініцыятыўнай групы. 26 чэрвеня кіраўніцтва Беларускага прафсаюза працаўнікаў радыёэлектроннай прамысловасці падало заяву на правядзенне сходу ініцыятыўнай групы грамадзян, якая плануе збіраць подпісы за вяртанне льготнага праезду для навучэнцаў, студэнтаў і пенсіянераў. Правесці сход меркавалі 13 ліпеня. Прафсаюз прапанаваў Мінгарвыканкаму тры магчымыя пляцоўкі для правядзення сходу, аднак адказ гарадскіх уладаў быў адмоўным: “Паданая Вамі заява аб правядзенні сходу не адпавядае патрабаванням Закону РБ “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”.