Самсонаў: наша нацыянальная ідэя ў трох словах — шчасце, гуманізм, культура
2023-02-23 15:27
У эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, які займаецца падтрымкай шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў у IT-сферы, у літаратуры і на ютубе, актыўны сябра беларускай дыяспары Злучаных Штатаў Амерыкі Віталь Самсонаў.
Галоўныя праблемы беларусаў — у галаве. Менавіта нашы забабоны перашкаджаюць нам адчуць смак беларускасці, зразумець каштоўнасці і перавагі свабоды і перастаць азірацца на "рускі свет", які нібыта больш вартасны за беларускі, перакананы Віталь Самсонаў.
Пра тое, як нам змяніць свае каштоўнасныя перавагі, чаму так важная мова і якая роля дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Самсонавым.