- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Тацяна Сапач, паэтка, аўтарка тэлевізійных перадач. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў в. Маркава Маладачанскага р-ну. Скончыла журфак БДУ. Працавала на абласной студыі тэлебачаньня ў Берасьці (1982-1984), на Гомельскім тэлебачаньні (1984-1987), на Беларускім радыё (Менск, 1987-1991, перадача “Альбаросіка”), з 1991 году – рэдактар беларускіх праграм Літоўскага тэлебачаньня (перадача “Віленскі сшытак”). Робіць партрэты вёсак на Радыё Свабода, на тэлебачаньні БелСат выходзіла яе перадача “Паштоўка зь Вільні”.
Вершы друкаваліся ў пэрыёдыцы (“Літаратура”, “Крыніца”, “Наша Ніва” і інш.) і калектыўных зборніках (“Тутэйшыя” – Менск, 1989; “Дарункі бацькоўскай зямлі” – Менск, 2001; “Я тут бачу свой край...” – Менск, 2005; “Словы і фарбы” – Вільня, 2007; анталёгія беларускай паэзіі “Сьвятло ў вокнах” – Вільня, 2008).
Выдала кнігі вершаў “Восень” (1992) і “Няхай не пакіне нас восень / Do not abandon us, Autumn” (2008).
Вершы перакладаліся на ангельскую, літоўскую, расейскую, польскую мовы. У альманаху “Словы і фарбы” дэбютавала як перакладчыца літоўскай паэзіі.
Тацяна Сапач загінула ў аўтакатастрофе ўначы на 28 сьнежня 2010 году на тэрыторыі Летувы, пад Алітусам за 100 км ад Вільні. Тацяна загінула, яе муж - Сяргей Дубавец быў паранены. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі....… More
Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку...… More
Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”...… More
Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае...… More
«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля...… More
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More