be
Сапраўднае аблічча
Спампаваць
pdf

Сапраўднае аблічча

Пазьняк Зянон

Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай “Сапраўднае аблічча”. Сюды увайшлі найбольш значныя нарысы і артыкулы беларускага палітыка, якія зрабілі вядомым ягонае імя ў Беларусі ды па-за межамі краіны ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў: “Курапаты – дарога сьмерці”, “Шумяць над магілай сосны”, “Чарнобыль — трагедыя нацыі”, “Двуязычие и бюрократизм”... Артыкул “Шлях да свабоды”, датаваны 1990 годам, нібы вяртае нас у сучаснасьць: “Пара азірнуцца і паглядзець, што зроблена і што дасягнута... У Беларусі ж, здаецца, не зьмянілася нічога. Той жа зьдзек з беларускай мовы, тыя ж расейскія шыльды, назвы і вывескі; тыя ж помнікі на плошчах, Леніна ды Калініна; тыя ж прадажныя журналісты... Здаецца, што час спыніўся ў гэтым застойным балоце...” Паміж аналітычнымі ці востра публіцыстычнымі тэкстамі палітыка зьмешчаныя ягоныя асобныя вершы, дзе Зянон Пазьняк, ужо як паэт, сьцвярджае: “Прырода поўная маіх пачуцьцяў. Толькі нікому няма справы да маёй прыроды.”

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Выдаўцы і выдавецтвы: ТВЦ Паліфакт
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1992
  • Рэдактар: Тарасаў К.
  • Выдавец: ТВЦ Паліфакт
  • ISBN: 5-7815-1508-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка
  • Copyright: © 1992 by Зянон Пазьняк; Састаўленне і афармленне ТВЦ "Паліфакт"; Вокладка А. Ружо
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 468, MiOKB — 5037, 5038, 5039, 7752
  • Дадатковая даведка: Сэрыя "Встречная мысль" пад агульнай рэдакцыяй Г.С.Лісічкіна; Усе матэрыялы гэтай кнігі падаюцца ў той мове і ў тым правапісу, як яны друкаваліся ў газэтах і часопісах або былі прапанаваныя для выдання аўтарам; Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэннях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гг. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў. http://www.zianonpazniak.de
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org