be
pdf

Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі

Станкевіч Ян
доследы й матэр\'ялы (сэрыя 2-ая, выпуск 51)

Інстытут Гісторыі Акадэміі Навук Беларускай ССР выдаў у 1954 г. "Историю Белорусской ССР" /парасейску/. Праца гэта зборная. Здавалася-б, што калі Акадэмія Навук Беларусі выдае працу зь гісторыі Беларусі, дык найадпавяднейшымі аўтарамі да апрацаваньня яе былі-б беларускія гісторыкі. Але спаміж аўтараў менаванае кнігі мы не знаходзім ніводнага ведамага беларускага гісторыка. А зь ведамых іншых беларускіх вучоных аўтарам толькі часткі першага разьдзелу /першабытна-грамадзкі лад, матрыярхат, патрыярхат/ археалёг К. Палікарповіч. Але ўжо аўтар чацьвертага падразьдзелу гэтага разьдзелу, дзе кажацца пра "Ўтварэньне старарускай народнасьці", Расеец Пьянков. Паводля прозьвішча можна думаць, што аўтары беларускага паходжаньня К. Шабуня і, магчыма, Э. Карнейчык. Яны аўтары трох малаважных разьдзелаў ХVІІ, XX, і XXI. (фрагмент)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут для Вывучэньня СССР
  • Месца выхаду: Мюнхэн
  • Дата выхаду: 1956
  • Выдавец: Інстытут для Вывучэньня СССР
  • Памеры: 185 с.
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3933
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org