Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе ўсіх з Днём Волі
2021-03-25 15:00
Чарговае пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў адбылося напярэдадні 103-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР.
Кажа старшыня творчай арганізацыі Барыс Пятровіч:
– Мы прынялі віншаванне да чарговых 103-х угодкаў стварэння БНР – павіншавалі нашых сяброў і ўсіх беларусаў з Днём Волі. Галоўная праблема – гэта, канешне, сітуацыя ў краіне. Яна не магла не зачапіць нашых сяброў. Многія пацярпелі, ёсць тыя, хто быў арыштаваны, ёсць тыя, хто быў аштрафаваны за сваю пазіцыю, за свой удзел у некаторых мерапрыемствах. Мы, канешне, з імі разам. Мы стараліся ўсяляк іх падтрымліваць.
Таксама на пасяджэнні рады была агучаная справаздача сакратарыята, абмеркаваныя бягучыя праблемы.
У сябры творчай арганізацыі прынялі перакладчыцу Надзею Рындзевіч.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск