en

Сазонаў Віктар

Сазонаў Віктар

Сазонаў Паўлавіч Віктар нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 году ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласці.

Там жа закончыў Гальшанскую Сярэднюю школу (1980).

Адукацыя - гісторык. Скончыў Гарадзенскі Дзяржаўны Ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Служыў у Савецкай Арміі ў паветранна-дэсантных войсках (1981 – 1983). Вайсковая спецыяльнасьць – разведчык войскаў спецыяльнага прызначэньня.

Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім філіяле Вільнюскага завода радыёвымяральных прыбораў (1980) да навуковага супрацоўніка Беларускага Дзяржаўнага Музея гісторыі рэлігіі ў Гародні (1991-1993).

Быў галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой лад” (2002-2004), прыватным прадпрымальнікам.

Як журналіст і літаратар друкаваўся ў розных беларускіх і замежных выданьнях (“Літаратура і Мастацтва”, “Rochnik grodzienski”, “Ніва”, “Kartki”, “Деяслоў”, “Новы замак”, “Асоба і час” і інш.) і на інтэрнет-сайтах.

З сярэдзіны 1980-х у грамадскім руху. Сябра гісторыка-культурнага клубу “Паходня” – першай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Гародні (з 1987); Таварыства Беларускай Мовы – быў сябрам Гарадзенскай рады; Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – быў сябрам абласной рады; Беларускай Асацыяцыі Журналістаў; Грамадскага аб’яднаньня “Фонд імя Льва Сапегі” – сябра праўленьня, каардынатар і распрацоўшчык адукацыйных праграмаў; адзін з заснавальнікаў Таварыства братоў Каліноўскіх; настаўніцкага згуртаваньня “Вулей”; Зараз кіраўнік Гарадзенскага аддзяленьня Праваабарончага Цэнтру “Вясна”.

У палітычным жыцці таксама з сярэдзіны 1980-х. Быў сябрам Палітрады Аб’яднаных Дэмакратычных Сіл. Старшыня Гарадзенскай філіі партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, намеснік старшыні БСДГ. Неаднаразова затрымліваўся і караўся за свае погляды штрафамі і арыштамі.

Творы:

Кнігі:

1) Кніга “Занатоўкі кантрабандыста”. Беласток, 2005 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.
2) Кніга “Сандалі мітрапалітыка або Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”. Гродна, 2012 г. , выдавец: Kolegium Europu Wshodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, выбавецкая скрыя : Гарадзенская бібліятэка.
3) Кніга “Паэзія прозы”. Гродна, 2013 г. , выдавец: Гарадзенская бібліятэка.
4) Кніга “Суседскія былі”. Беласток, 2015 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.
5) Кніга “Занатоўкі кантрабандыста”. Беласток, 2009 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.
6) Кніга “Notatki kontrabandzisty”. Białystok, 2009 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś; Rada Programova Tygodnika “Niva”
7) Кніга “Notatki kontrabandzisty”. Białystok, 20010 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś.
8) Кніга “Bajdy sąsiedzkie”. Białystok, 2011 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś

Іншыя публікацыі:

Серыя адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці”. Шчэцін, 2001 – 2006.

Таксама ў часопісе “Дзеяслоў” надрукаваны эсэ з зборніка “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Паэзія прозы” і іншыя.

Літаратурныя матэрыялы надрукаваныя і ў альманаху “Новы замак”, а таксама ў альманаху “Асоба і час” і інш.

У газеце “Ніва” цалкам друкаваліся зборнікі “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Дзедав мудрасці”, “Аповеды вяс1лай шклянкі” і “Суседскія былі”.

На хвалях “Радыё Рацыі” у аўтарскім чытаньні ў рубрыцы “Літаратура памежжа” прагучалі зборнікі “Занатоўкі кантрабандыста”, “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Суседзкія былі”, “Аповеды вясёлай шклянкі”.

На старонках “Літаратуры і Мастацтва”, у серыі адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці” быў надрукаваны аналітычна-даследчы матэрыял “Каб не ўмёрлі”, які дасьледаваў адрозненьні беларускага моўнага менталітэту ад моўнага менталітэту расейскай і іншых моваў. Матэр’ял стаіць на некалькіх інтэрэт-сайтах.

На старонках “Ніва” выйшлі некалькі сотняў фел’етонаў аналітычнага характару.

Фелетоны увесь час выходзяць таксама і ў гукавым запісе на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Вядуцца пастаянныя блогі на сайтах Беларускага Радыё Рацыя і Гарадзенскай вясны

Аналітычныя матэрыялы таксама выходзяць на розных інтэрнэт-сайтах і іншых друкаваных выданнях.

Сазонаў Віктар :: Publications

Генетычны алфавіт

раман
Сазонаў Віктар

Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю. Яны адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на далёкім Усходзе. Беларусь жа і геаграфічна, і духоўна займае цэнтральнае месца ў творы. У рамане не абышлося і без персанажа з Гродна. Ёсць нават рэальны эпізод...… More

epub

Сумная гісторыя

Урывак з аповесці
Сазонаў Віктар

У белым, як Паўночны полюс, пакоі дзесяць на дванаццаць метраў маўкліва і стомлена стаяла такое ж белае, нібы Паўднёвы полюс, інваліднае крэсла. Яно было абцягнутае пяшчотнай, тонкай, мяккай, далікатнай і добра апрацаванай скурай, таксама белай, і нахабна, як вульгарная жанчына ў кампаніі падвыпітых...… More

pdf

Суседскія былі


Сазонаў Віктар

Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць...… More

epub mp3 pdf

Паэзія прозы

Прысвячаецца вязню сумлення Алесю Бяляцкаму
Сазонаў Віктар

Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст...… More

epub pdf

Сандалі мітрапалітыка

або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі
Сазонаў Віктар

Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе...… More

Bajdy sąsiedzkie


Sazonau Wiktar

W tym, że Wiktar Sazonau na Białorusi stał się niemal postacią kultową, dużą zasługę mają znane polskiemu czytelnikowi „Notatki kontrabandzisty”. Bezpretensjonalny, niekiedy niemal bezczelny dowcip grodzieńskiego filozofującego przemytnika jednocześnie bawi i wprowadza w stan refleksji coraz liczniejszą...… More

Notatki kontrabandzisty


Sazonau Wiktar

„Notatki kontrabandzisty” to debiut Sazonawa w polskim przekładzie. Zbiór zawiera 39 opowiadań opisujących przygody grodzieńskich kontrabandzistów pracujących na polsko-białoruskiej granicy w latach 1990. Opowiadania Sazonawa, nasycone humorem, oryginalnością, nieprzewidywalnymi zwrotami akcji, bawią...… More

pdf

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага
Сазонаў Віктар

Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія...… More

mp3

Занатоўкі кантрабандыста (аўдыёкніга)

або аповеды Сымона Нальшанскага
Сазонаў Віктар

Час — адзінае, над чым ніколі не будзе ўладарыць чалавек. Ён цячэ ў прасторы па сваіх, невядомых нам законах, і ніхто не можа вярнуць яго назад. Ні адзін чалавек не здольны патрапіць ні ў мінулае, ні ў будучыню. Хіба толькі ў марах, або ўспамінах. Канец васьмідзесятых і пачатак дзевяностых гадоў дваццатага...… More

epub pdf

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага
Сазонаў Віктар

Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org