- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пыл у вочы. Для каго? У 2008 годзе Польшча была адным з ініцыятараў пачатку дыялога, паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Праз паўтара года заходняя суседка атрымала своеасаблівы адказ у выглядзе чарговага канфлікту з непрызнаным уладамі Саюзам палякаў у Беларусі. Восенню 2008 года міністр знешнепалітычнага... Болей »
«Паміж Польшчай і Расіяй — полька беларуская», — радок з вядомай песні на верш Леаніда Дранько-Майсюка ў выкананні Анатоля Ярмоленкі. Песня лёгкая і з добрым гумарам пра сур’ёзнае: пра нацыянальную самабытнасць беларусаў у сяброўстве з суседзямі. На жаль, зусім не такую палітычную полечку-трасуху танчаць... Болей »
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s у штоквартальным рэйтынгавым аглядзе краін СНД заявіла, што можа панізіць рэйтынг Беларусі. Наш рэйтынг і так складае катэгорыю «В3», якая ў фінансавых аналітыкаў завецца «смеццевым рэйтынгам». Што гэта азначае? Гэта азначае, што краіне ёсць куды падаць, але вельмі... Болей »
Час алімпійскі. Зімовыя Алімпійскія гульні–2010 за паўтара тыдні падаравалі Беларусі як гонар за поспех нашых спартоўцаў, так і горыч расчаравання ад правалу фаварыта зборнай. Напрыканцы першага алімпійскага тыдня ўзнёслы настрой беларускім заўзятарам задалі біятланісты — адразу два медалі ў капілку... Болей »
Штрафы растуць па вясне. Была б спіна — знойдзецца віна, сцвярджае беларуская прымаўка. Нормы новай рэдакцыі Адміністратыўнага кодэкса, што ўвайшоў у сілу з 23 лютага, ужо знайшлі сваё прымяненне ў сітуацыях, якія да гэтага не выклікалі сумненняў у іх законнасці. Напрыклад, у Гомелі дэгустацыю алкагольнай... Болей »
Сізіфічная праца? Любяць беларускія чыноўнікі ствараць сабе ды жыхарам сінявокай праблемы. А пасля іх гераічна сумесна пераадольваць. На пачатку сакавіка з’явілася інфармацыя, што індывідуальным прадпрымальнікам сёлета могуць вярнуць права прыцягваць наёмных працаўнікоў, якія не з’яўляюцца членамі іх... Болей »
Нястрыманасць у выказваннях нашага прэзідэнта заўсёды грала з ім злыя жартачкі. Але зараз Пасланне Лукашэнкі паставіла пад небяспеку эканамічныя паказчыкі Беларусі за 2013 год. Калі мы не выканаем прагноз у 8,5% ВУП росту, то вінаваты ў гэтым будзе не ўрад. Зачытваючы сваё пасланне, кіраўнік Беларусі... Болей »
Нафтавая эквілібрыстыка. За морам цялушка — паўгроша, ды рубель — перавоз. Але калі цялушка тая прынадная, то можна пашукаць і больш танныя шляхі дастаўкі. Да беларуска-венесуэльскіх нафтавых перамоў пачалі прыглядацца і суседзі, каб прапанаваць свае транспартныя паслугі ахвочай да заморскіх вуглевадародаў... Болей »
Гэты дзень зацверджаны ААН як штогадовы напамін міжнароднай супольнасці пра тое, што свабода друку і свабода выказвання меркаванняў з’яўляюцца асноўнымі правамі, замацаванымі ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Але што да Беларусі, то можна сказаць: наша краіна — не «міжнародная супольнасць».... Болей »
Крывавы тыдзень Расіі. Тэрор спараджае тэрор. Развязвае рукі ахвярам для помсты і працягвае ланцуг злачынстваў. Расія другі дзесятак гадоў варыцца ў крыві этнічных канфліктаў, і канца і краю ім не відаць. Раніцай 29 сакавіка на платформах дзвюх станцый маскоўскага метро «Лубянка» і «Парк культуры» прагрымелі... Болей »
У ноч з 8 на 9 мая нацысцкі рэжым капітуляваў. Злавесны акультны парадак — з печамі Асвенцыму, нялюдскімі эксперыментамі «Ананэрбэ» і масавым знявечаннем душаў — абрынуўся ў апраметную. Ягоныя важакі труціліся цыяністым каліем, каб пазбегнуць шыбеніцы. Іншых чакаў Нюрнберг.... Болей »
За нафту расплаціцца насельніцтва. Страты бюджэту Беларусі з-за росту коштаў на імпартуемую з Расіі нафту ўрад ацэньвае ў 5,9 трыльёна беларускіх рублёў (каля 2 мільярдаў долараў). У якасці кампенсуючых мераў прапануецца падвысіць акцызы на некаторыя тавары, а таксама вызначыць мяжу росту фонду заработнай... Болей »
Смуткуем разам з вамі. З 10 красавіка Польшча ў жалобе. Па трагічна загінулых у авіяцыйнай катастрофе па дарозе на Катынь. Жалобе не толькі афіцыйна абвешчанай, але і асабістай, сэрцам успрынятай як свая ўласная бяда ці не кожным палякам. Плошча перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве сталася плошчай тысяч... Болей »
У белай тозе і з каменем за пазухай. Палітыка высакароднасці афіцыйнага Мінска хутка трансфармавалася ў сістэму ўмоў-патрабаванняў. Аляксандр Лукашэнка тэму прытулку выгнанага і цяпер ужо былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева пачынаў артыкуляваць праз эмацыйныя вобразы «звычайнага дырэктара... Болей »
Па году за патрон. Вярхоўны суд вынес вердыкт па гучнай справе Мікалая Аўтуховіча. Праваабаронца Алег Воўчак, які назіраў за працэсам, заявіў, што вынік судовага следства — частковая маральная і палітычная перамога грамадскай супольнасці, СМІ, праваабаронцаў. 6 мая Вярхоўны суд прыгаварыў Мікалая Аўтуховіча... Болей »
Trial-версія «Усходняга партнёрства". Цягам года ад пачатку праграмы «Усходняе партнёрства» Беларусь праявіла сябе як актыўны яе ўдзельнік. Аднак зразумела, што для супрацоўніцтва не дастаткова толькі жаданняў афіцыйнага Мінска і апазіцыі. Беларуска-еўрапейскім адносінам усё яшчэ бракуе палітычнай волі... Болей »
Праўду адправілі на Акрэсціна. Адразу ў розных рэгіёнах Беларусі 18 і 19 мая адбыліся затрыманні актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», а таксама вобшукі ў офісах гэтай кампаніі і ў кватэрах яе ўдзельнікаў. Лідэр кампаніі паэт Уладзімір Някляеў, а таксама галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты... Болей »
Кадры выпашаюць усё! Прызначэнне новых кіраўнікоў адміністрацыі Гродзенскай і Мінскай абласцей, новага міністра сельскай гаспадаркі, абранне новага старшыні Савета Рэспублікі — апошнія з кадравых замен, якімі быў асабліва насычаны перыяд 2009–2010 гадоў. Факты, за якімі, аднак, праглядаецца з’ява. Гэта... Болей »
Прэтэндэнтаў у прэзідэнты ўсё больш. Хутка ў Беларусі, відаць, не застанецца ніводнай палітычнай структуры, сябры якой не заявілі б пра свой намер паўдзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны. Сярод тых, хто збіраецца стаць кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы, — як ужо вядомыя людзі, такі... Болей »
Крыніца сыравіны і скандалаў. Для Беларусі Расія — крыніца. І не толькі энергетычнай сыравіны. Але і міжнародных скандалаў і разборак рознай тэматыкі і ўзроўню. Гэта не скупая на эмоцыі бабулька-Еўропа ці прагматычныя ЗША. З апошнімі размовы ўвогуле кароткія і па справе: няма пераменаў у бок дэмакратыі... Болей »