- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана гістарычнаму аналізу беларускага дойлідства на працягу тысячагоддзя як часткі працэсу фарміравання асяроддзя пражывання. Родныя вуліцы пад шатамі, якія шапочуць старыя легенды, бацькоўская сядзіба, двор, плошча з крамамі, школа на ўзгорку, непадалёку бачны макаўкі царквы і востры шпіль... Болей »
У 1994 г. прыпала 50-я гадавіна існавання беларускага школьніцтваў пасляваеннай Полыпчы. Значыць, мінулага паўвека той дзейнасці беларусаў, якая з'яўлялася і будзе з'яўляцца адной з важнейшых умоў захавання нашых традыцый, развіцця культуры і роднай мовы, здабывання ведаў з нашай мінуўшчыны і павышэння... Болей »
Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін.... Болей »
Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама... Болей »
Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў... Болей »
Розныя людзі. Розныя лёсы. Розныя думкі. Аднак ёсць два моманты, якія іх яднаюць. Першы — прыналежнасць да Руху «За свабоду». Другі — разуменне таго, што «вялікая» палітыка пачынаецца з «малой». Як і дрэва свабода паўстае з маленькага зярняткі. Неабходна таксама звярнуць увагу і на такі момант. Усе артыкулы... Болей »
Абраз Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ — адзін з самых вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце. У XVII-XVIII стагоддзях яго копіі разышліся па многіх краінах Еўропы. У кнізе ўпершыню падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра абразы "Снежнай" у Беларусі, многія з якіх... Болей »
Дзея першая. Раніца. Летняя р аніца ў таежным райцэнтры. Стары драўляны дом з высокім ганкам, верандай і мезанінам. За домам высокая адзінок ая бяроза, далей бачыцца сопка, унізе пакрытая ельнікам, вышэй – сасной і лістоўніцай. Не веранду дома выходзяць тры акны і дзверы, на якіх прыбіта шыльда “Чайная”.... Болей »
Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага - адна з самых важных у гісторыі Беларусі, паколькі ў гэтай дзяржаве адбылося фарміраванне беларускага народа. Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага... Болей »
На нашай жыццёвай прасторы адбываюцца розныя падзеі, даволі простыя на першы погляд па зместу, якія насамрэч і фармуюць наша вельмі складана збудаванае грамадства. Але, мабыць, так пабудаваны чалавек, што яму больш да спадобы хуткія, лёгкія і танныя спосабы суіснавання, а цяжкія рашэнні прымаюцца праз... Болей »
З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію... Болей »
«Хто твой бацька?» — гэтае пытанне заўсёды паўстае перад падлеткамі. Пра самыя складаныя моманты ў жыцці хлапчукоў пасляваеннай пары, якія нясуць на сабе крыж бацькоўскіх памылак, і ідзе размова ў новай кнізе А. Афяроўскага.... Болей »
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. Летапіс XVI стагоддзя характарызуе яго так: быў той князь вельмі прыгожы, тварам белы, шчокамі румяны, вусы толькі што прабіліся. Неваяўнічы па натуры, ён... Болей »
Прадстаўляем увазе чытачоў новы друкаваны матэрыял “Анатомія фрылансу: дапаможнік і юрыдычны даведнік для журналістаў-фрылансэраў Беларусі”, выдадзены юрыстам Аляксандрам Жукам (у суаўтарстве) Класічная анатомія вывучае будову арганізма, структуру тканак ды іх размяшчэнне. Сфера цікаўнасці аўтараў ―... Болей »
У кнiзе сабраны палiтычныя нарысы пра вядомых у краiне i за яе межамi людзей, якiя на працягу апошнiх 15-20 гадоў мелi самае непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гiсторыi. Аўтар не толькi нагадвае некаторыя бiяграфiчныя звесткi, але i аналiзуе ролю кожнага з iх у развiццi Беларусi. I яшчэ адзiн... Болей »
Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў Брэсце. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1912). Служыў прысяжным павераным у Брэсце і Пружанах. У 1917 годзе паехаў у Маскву, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнічаў... Болей »
Упершыню выкладаецца шматвяковая гісторыя айчыннай музейнай справы. У комплексе прааналізаваны юрыдычныя, адміністрацыйныя, навуковыя, захавальніцкія, адукацыйныя і іншыя аспекты дзейнасці музеяў Беларусі. Паказана карціна іх развіцця на розных этапах — ад дамузейнага збіральніцтва да нашага часу. Вучэбна-метадычны... Болей »
Другая сусветная вайна для мяне вельмі балючая тэма. І пагэтаму ў чарговы раз хочацца нагадаць нашым нашчадкам, што вайна — гэта не толькі ўзнагароды, ордэны, медалі ды зоркі герояў, а яшчэ шматмільённыя чалавечыя страты, вайна – гэта зруйнаваныя гарады і мястэчкі, холад і голад, нявінна пралітая кроў... Болей »
Кнігу склалі лепшыя апавяданні і дакументальныя аповесці «Салёная раса» і «Талісман генерала» — напісаныя на аснове рэальных фактаў і дакументаў пра ваенныя дзеянні корпуса генерала Пятроўскага на Дняпры каля Жлобіна і Рагачова ў час наступлення ворага.... Болей »
Сістэматызаваны выклад крыніц, гістарыяграфіі па ўзнікненні і пачатковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Апісанне перадумоваў, чыннікаў і хады працэсу дзяржаваўтварэння. Шматлікія цытаты з важнейшых крыніц, аб’ёмная бібліяграфія маюць аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выклачыкаў ВНУ... Болей »