be

Пошук

"belaruski-religiyny-druk-na-zakhadze-garbinski-yury" Вынікі:
Беларускія народныя абрады

Беларускія народныя абрады


Беларуская зямля славіцца сваімі ўмельцамі, выканаўцамі, захавальнікамі старажытнай народнапесеннай творчасці, цесна звязанай з традыцыйнымі каляндарнымі і сямейнымі абрадамі. У гатай кнізе расказваецца аб найбольш тыповых для Беларусі абрадах, якія дайшлі да нас з глыбокай старажытнасці. У кожным артыкуле... Болей »

Беларусы

Беларусы

Музыка

Комплекснае даследаванне "Музыка" з'яўляецца чарговым томам серыі "Беларусы". Кніга прысвечана вывучэнню мастацкай культуры Беларусі - традыцыйнай і акадэмічнай. Разгледжаны агульныя пытанні гісторыі і тэорыі музычнага мастацтва, праблемы нацыянальнай культурнай спадчыны і сучаснага стану мастацтва Беларусі. Разлічана... Болей »

Беларускія свядомасць, мова, гісторыя: на зломе стэрэатыпаў
pdf

Беларускія свядомасць, мова, гісторыя: на зломе стэрэатыпаў


Ужо шмат гадоў Шчэцінскі Адукацыйны Цэнтр Фонду Развіцця Мясцовай Дэмакратыі супрацоўнічае з беларускай недзяржаўнай арганізацыяй “Фонд імя Льва Сапегі”. Калі ў мяне, паляка, пытаюцца па якой прычыне, што такога важнага я знаходжу ў беларусах, узнікае два адказы. Па-першае, беларусы належаць да супольнасці... Болей »

Беларускія антырэлігійныя казкі
djvu

Беларускія антырэлігійныя казкі


Беларускія казкі можна падзяліць на некалькі вялікіх груп, улічваючы ідэйна-тэматычны змест і характар мастацкай выдумкі. У сучаснай фалькларыстыцы прынята звычайна такая класіфікацыя казак: казкі аб жывёлах, казкі чарадзейныя, бытавыя, авантурна-навелістычныя і казкі-былічкі. Усе гэтыя катэгорыі казак... Болей »

Беларусіка=Albaruthenica

Беларусіка=Albaruthenica


У выданні шырока прадстаўлены матэрыялы Міжнароднага кангрэсу беларусістаў, які адбыўся ў Мінску 25—27 мая 1991 г., і Міжнароднай навуковай сесіі, праведзенай Акадэміяй навук Беларусі да 500-годдзя з часу нараджэння Ф. Скарыны. Аўтары выдання — вядучыя беларускія і зарубежныя гісторыкі, літаратуразнаўцы... Болей »

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
pdf

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Віленскі перыяд
Ермаловіч Мікола

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі – віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем “віленскі” ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага... Болей »

Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце

Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце

Альбом-даведнік
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Матэрыялы для альбома- даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — 49-й кнігі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» — ад пачатку 1990-х гадоў з дапамогай дзясяткаў зацікаўленых асоб збіраліся ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Выданне ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах... Болей »

Святыя Зямлі Беларускай
pdf

Святыя Зямлі Беларускай

Жыццеапісанні

Выданне склалі жыццеапісанні святых, якія ў розныя часы праславіліся падзвіжніцкім служэннем Царкве і Бацькаўшчыне і былі ўключаны ў Сабор Беларускіх святых. Падаюцца звесткі пра жыццё, служэнне і подзвіг святых, прыводзяцца сведчанні іх гістарычнага і сучаснага ўшанавання. У пачатку кожнага артыкула... Болей »

100 асобаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
pdf

100 асобаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі


Севярынец Павал, укладальнік

Кніга “Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, выдадзеная да стагоддзя першай беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі – гэта біяграфічная панарама адразу некалькіх пакаленняў людзей, якія верылі ў Бога і любілі Беларусь. Патрыярхі-папярэднікі, якія стваралі беларускі рух; ахвярныя правадыры... Болей »

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў
pdf

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў


У даследаванні знайшлі адлюстраванне як аўтэнтычныя мясцовыя запісы звестак па народнай дэманалогіі, а таксама па жывёльнаму, расліннаму і рэчыўнаму свету Гомельшчыны, так і іх тэарэтычнае асэнсаванне. Кніга будзе цікавай для этнографаў, гісторыкаў, фалькларыстаў, настаўнікаў, студэнтаў. У кнізе выкарыстаны... Болей »

Біблія ў кантэксце беларускай культуры
pdf

Біблія ў кантэксце беларускай культуры

Вучэбны дапаможнік
Трацяк Іван

Біблія – “кніга кніг” хрысьціян і юдэяў. Значэньне Бібліі як крыніцы культуры, літаратуры і мастацтва многіх народаў сьвету цяжка пераацаніць. Праз Біблію да многіх народаў дайшлі ня толькі “словы Божыя”, але і розныя вобразы, што леглі ў аснову мастацкіх і літаратурных твораў. Біблія ў кантэксьце... Болей »

Асветнікі зямлі беларускай. Х – пачатак ХХ ст.

Асветнікі зямлі беларускай. Х – пачатак ХХ ст.

Энцыклапедычны даведнік

У кнізе змешчаны матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях каля 750 прадстаўнікоў філасофскай і грамадскай думкі Беларусі ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. Сярод іх дзяржаўныя, грамадска-палітычныя і рэлігійныя дзеячы, філосафы і педагогі, пісьменнікі і мастакі, кампазітары і музыканты, выдаўцы... Болей »

Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў

Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў


Кухаронак Т.І.

Кніга прысвечана даследаванню ўнікальнай з'явы ў традыцыйнай святочна-абрадавай культуры беларусаў - маскіраванню і абрадаваму пераапрананню. На багатым фактычным матэрыяле, запісаным аўтарам у час этнаграфічных экспедыцый, прадстаўлена галерэя беларускіх маскіраваных персанажаў і ўпершыню раскрываецца... Болей »

Біскуп Чэслаў Сіповіч сьвятар і беларус

Біскуп Чэслаў Сіповіч сьвятар і беларус


Надсан Аляксандр

Кніга айца Аляксандра Надсана прысвечана жыццю і дзейнасці першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа XX стагодзьдзя Чэслава Сіповіча (1914-1981). Дзейнасьць святара дэталёва разглядаецца на фоне рэлігійных, культурных і палітычных падзеяў у сьвеце, асабліва тых, што датычылі беларусаў. Шырокі кантэкст... Болей »

Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст
pdf

Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст


Ракава Любоў

У манаграфіі ўпершыню ў беларускай этнаграфі на падставе матэрыялаў шматгадовых экспедыцыйных даследаванняў, дакументальных і літаратурных крыніц аналізуецца працэс эвалюцыі традыцый сямейнага выхавання беларусаў з эпохі капіталізму да нашых дзён ва ўзаемасувязі з сацыяльнай структурай грамадства, тыпам... Болей »

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Брэсцкае Палессе

Чацвёрты том шасцітомнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" падрыхтаваны па выніках трохгадовага (2000—2002) комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Брэсцкага Палесся, праведзенага калектывам супрацоўнікаў лабараторыі традыцыйнага мастацтва... Болей »

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Брэсцкае Палессе

Чацвёрты том шасцітомнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" падрыхтаваны па выніках трохгадовага (2000—2002) комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Брэсцкага Палесся, праведзенага калектывам супрацоўнікаў лабараторыі традыцыйнага мастацтва... Болей »

Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці

Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці

ХХ стагоддзе

«Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці» прысвечаны надзвычай важнай і актуальнай праблеме айчыннай гісторыі. На аснове аналізу гістарыяграфічнай літаратуры і новых крыніц аўтарскі калектыў паспрабаваў асэнсаваць і адлюстраваць складаны працэс генезісу беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі: ад выпрацоўкі... Болей »

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Магілёўскае Падняпроўе

Гэта кніга — першая з шасцітомнай навукова-папулярнай серыі "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў", мэта якой — даць разгорнуты паказ сучаснага стану гэтай культуры ў кожным з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Падня-проўі, Паазер'і, Панямонні, Усходнім i Заходнім Палессі, Цэнтральнай... Болей »

Нябесная заступнiца зямлi беларускай
pdf

Нябесная заступнiца зямлi беларускай

метадычныя парады
Клімянкова Ю. М. - склад.

Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць Еўфрасінні Полацкай – нябеснай заступніцы Беларусі, самай вядомай беларускай святой. У 2016 годзе адзначаецца 915 год з дня нараджэння Еўфрасінні (Ефрасінні) Полацкай. Еўфрасіння Полацкая (каля 1101 г. – 23 ці 25.5.1167 г.) – полацкая князёўна, ігумення, асветніца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org