be

Пошук

"novy-chas-37" Вынікі:
Новы час 28 (300) 2012
pdf

Новы час 28 (300) 2012


Плюшавы дэсант медзведзянят на Беларусь мае ўсе шанцы ўвайсці як мінімум у падручнікі па піяру. Хто б мог падумаць, што маналіт беларускага «шчыту Айчыны» і пагрозлівай «апошняй дыктатуры» абрынецца пад ціскам цацачных мядзведзікаў! І Беларусь паўстане ў вобразе недарэкі, што ўчора пахваляўся сваёй моцай... Болей »

Новы час 29 (301) 2012
pdf

Новы час 29 (301) 2012


Сілавікі знайшлі крайняга ва ўласных промахах у ахове паветранай прасторы дзяржавы. Да адказу за мядзведжы дэсант шведскай кампаніі «Studio Total» і дзіркі ў паветранай прасторы Беларусі хочуць прыцягнуць 20-гадовага студэнта Антона Сурапіна.... Болей »

Новы час 30 (302) 2012
pdf

Новы час 30 (302) 2012


Міністр знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Мартынаў з’ездзіў на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза і «Усходняга партнёрства». У Брусэлі спадар Мартынаў спрабаваў навучыць еўрапейскіх чыноўнікаў «няўхільна выконваць базавыя прынцыпы праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», на што атрымаў... Болей »

Новы час 31 (303) 2012
pdf

Новы час 31 (303) 2012


Выбары — як фантом. Ролі размеркаваныя, удзельнікі кампаніі робяць выгляд, што ўсім усё зразумела, а вынік традыцыйна прадказальны. Амаль як у часы СССР, хіба што асобныя таварышы яшчэ спрабуюць каламуціць ваду. Але «несвядомыя элементы» надвор’я не робяць. Ужо ў верасні краіна будзе абіраць парламентарыяў.... Болей »

Новы час 32 (304) 2012
pdf

Новы час 32 (304) 2012


Кіраўнік дзяржавы адправіў у адстаўку кар’ернага дыпламата Сяргея Мартынава і прызначыў міністрам замежных спраў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімера Макея. Ёсць меркаванне, што на восень запланаваныя эканамічныя перамовы з ЕС — беларускай дзяржаве патрэбныя грошы, а расійскіх не хапае. Палітолагі... Болей »

Новы час 33 (305) 2012
pdf

Новы час 33 (305) 2012


Выбарчая кампанія ўступіла ў самую цікавую фазу — пачаўся перыяд агітацыі за кандыдатаў. Але ў рэчаіснасці і кампанія па сутнасці не выбарчая, і размова зусім не пра агітацыю. Хто меў ілюзіі — з імі развітаўся. І нават па-за межамі краіны ўжо ніхто не чакае пабачыць нешта адрознае ад гадамі абкатаных... Болей »

Новы час 34 (306) 2012
pdf

Новы час 34 (306) 2012


Кароценькі дыялог прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і настаўніцы англійскай мовы 1 верасня ў сталічнай школе №42 стаў канцэнтраванай ілюстрацыяй стану беларускай адукацыі і агульнага ўзроўню адукаванасці не самых апошніх людзей краіны... Болей »

Новы Час 44 (607) 2018
pdf

Новы Час 44 (607) 2018

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

Днямі расійскі апазіцыянер Ілля Панамароў, як напісаў украінскі «Обозреватель», «раскрыў планы Пуціна па Беларусі». Невядома, канешне, адкуль Панамароў ведае пра планы Пуціна, аднак, на яго думку, кіраўнік Расіі плануе адрадзіць Саюзную дзяржаву з Беларуссю. Для рэалізацыі гэтага плана Пуціну неабходна... Болей »

Новы Час 45 (608) 2018
pdf

Новы Час 45 (608) 2018

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

У наступны панядзелак, 10 снежня, мы адзначым 70-ю гадавіну прыняцця глабальнага дакумента, які перавярнуў свет. У гэты дзень у 1948-м была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Зразумела, такое азначэнне, як «правы чалавека», выклікае шмат розных інтэрпрэтацый. Паводле Лукашэнкі, напрыклад... Болей »

Новы час 11 (380) 2014
pdf

Новы час 11 (380) 2014


Найлепшага, бадай, выніку дамаглася кампанія «Народны рэферэндум», бо гэты вынік можна, як кажуць, памацаць рукамі. Як і планавалася, за час мясцовых выбараў было сабрана 50 000 подпісаў за правядзенне рэферэндуму па шасці вызначаных пытаннях. Варта адзначыць, што подпісы збіраліся пад зваротам да дэпутатаў... Болей »

Новы час 12 (381) 2014
pdf

Новы час 12 (381) 2014


Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Украіна павінна быць адзінай і непадзельнай. Але даволі нечакана яго рыторыка змянілася. Адначасова адзначыўшы, што Украіна павінна быць цэласнай дзяржавай, Аляксандр Рыгоравіч заявіў, што «Крым сёння — дэ-факта частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».... Болей »

Новы час 13 (382) 2014
pdf

Новы час 13 (382) 2014


Украінскія ўлады даволі балюча адрэагавалі на ранейшыя словы кіраўніка Беларусі, што «Крым — дэ-факта Расія». Непрыемнасцю (але наўрад ці нечаканасцю) стала і тое, што Беларусь падтрымала Расію ў ААН падчас галасавання па статусе Крыма. У выніку, і адмысловае інтэрв’ю праграме «Шустэр live», і сустрэча... Болей »

Новы час 14 (383) 2014
pdf

Новы час 14 (383) 2014


Апошняя дэнамінацыя праводзілася ў 2000 годзе. Тады з беларускіх купюраў зніклі тры нулі. Зараз незалежныя эканамісты, прынамсі, Леанід Заіка, выказваюць меркаванне, што з заменай грошаў трэба крыху пачакаць, — да тае пары, пакуль долар не будзе каштаваць 10 тысяч рублёў. Тады можна будзе зрабіць курс... Болей »

Новы час 15 (384) 2014
pdf

Новы час 15 (384) 2014


У барацьбу з карупцыяй Лукашэнка гуляе даўно. 20 год кіравання краінай у гэтым сэнсе прайшлі беспаспяхова — «гідра карупцыі» апынулася жывучай. Пасля каманды, толькі за пачатак сакавіка, было распачата больш за дзесяць «карупцыйных» крымінальных справаў. І гэтая хваля працягваецца. Апошнімі днямі затрыманні... Болей »

Новы час 16 (385) 2014
pdf

Новы час 16 (385) 2014


Падчас суботніка пашкодзілі гістарычны будынак, сцвярджае старшыня Магілёўскага абласнога Таварыства аховы помнікаў Уладзімір Краўчанка. З гэтай нагоды ён рыхтуе скаргі ў Магілёўскую гарадскую пракуратуру і Міністэрства культуры. «Уся тэрыторыя ўздоўж высокага берага Дняпра ад ракі Дзебра (па левым берагу)... Болей »

Новы час 17 (386) 2014
pdf

Новы час 17 (386) 2014


«Георгіеўская стужка» з’явілася з Імператарскім Ваенным ордэнам Святога Пакутніка і Пабеданосца Георгія — вышэйшай ваеннай узнагародай Расійскай імперыі. Ордэн быў заснаваны імператрыцай Кацярынай II у 1769 годзе для ўзнагароды афіцэраў за заслугі выключна на полі бою. Адзін раз «георгіеўская стужка»... Болей »

Новы час 19 (388) 2014
pdf

Новы час 19 (388) 2014


Самае балючае пытанне — адмена экспартнай пошліны на нафтапрадукты. Па сціплых падліках, яна складае 3–4 млрд. долараў штогод. «Мы паступова будзем іх здымаць. У будучым годзе прыкладна палова застаецца ў Беларусі, а з 2016 года, я мяркую, мы вырашым і другую частку. Прыкладна 1,5 мільярда долараў у... Болей »

Новы час 18 (387) 2014
pdf

Новы час 18 (387) 2014


У Беларусі створана рабочая група для падрыхтоўкі праекта асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2015 год, сярэднетэрміновай фінансавай праграмы на 2015–2017 гады і яе ўвязкі з найважнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай... Болей »

Новы час 20 (389) 2014
pdf

Новы час 20 (389) 2014


Указ №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» Лукашэнка падпісаў 16 мая гэтага года. Гэты ўказ дазваляе ІП наймаць трох «старонніх» працоўных.... Болей »

Новы час 21 (390) 2014
pdf

Новы час 21 (390) 2014


Пасля выбараў у Еўрапарламент перад ЕС паўстала альтэрнатыва: альбо імкліва рэфармавацца, альбо паўтарыць трагедыю Веймарскай рэспублікі, якую знішчыла хваля правага радыкалізму. На першы погляд, нічога жудаснага 25 мая не адбылося. Еўрапарламент дасюль хутчэй кансультатыўны орган. Еўракамісія — выканаўчы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org