be

Пошук

"alyaksey-nichyporka-i-rudolf-ges-dranko-maysyuk-leanid" Вынікі:
Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны... Болей »

Жывапіс

Жывапіс


Марачкін Аляксей

"Самае адметнае і, можа, самае важнае ў багатай мастацкай творчасьці Аляксея Марачкіна - гэта ягоны патрыятызм, пачуцьцё Радзімы, якія праяўляюцца ва ўсім, за што б ні ўзяўся мастак. Ці то пейзажы роднай зямлі, ці вобразы яе людзей, ці гістарычная мінуўшчына - усё сагрэта шчырай любоўю ягонага сэрца... Болей »

Эльдарада просіць дапамогі

Эльдарада просіць дапамогі


Якімовіч Аляксей

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з'явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы.— крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада...» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды? У другой аповесці, якая ўвайшла... Болей »

Каляровыя сны

Каляровыя сны

Вершы
Белы Аляксей Ільіч

Алаксей Белы — прафесійны журналіст. Зараз — галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Шаг", якая выдаецца ў Баранавічах. Вершы піша даўно. Выдаў два паэтычных зборніка: "Тридцать второе августа" (1994 г.) і "Невольничьи песни" (1997 г.). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аднаго верша, прысвечанага... Болей »

Выявы міфалагічнага выраю

Выявы міфалагічнага выраю


Ненадавец Аляксей

У кнізе аналізуюцца часта сустракаемыя ў беларускай дэманалогіі персанажы: ведзьма, Баба-Яга, нячысцік (чорт). Падкрэсліваецца, што дэманалагічны рад нашай міфалогіі з’яўляецца адным з самых багатых у свеце. Прыводзяцца шматлікія прыклады, зафіксаваныя фалькларыстамі, этнографамі, міфолагамі падчас фальклорных... Болей »

Твае далоні
pdf

Твае далоні

песні
Пысін Аляксей, Яцкоў Мікола

Мікалай Адамавіч Яцкоў нарадзіўся 22 мая 1959 г. ў Магілёве. Скончыў Магілёўскае культасветвучылішча імя Н.К.Крупскай, а потым Мінскі інстытут культуры. Служыў у войску. З 1981 года працуе дырэктарам Брылёўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Актыўна выступае... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Попыт на беларускае ў маскоўскім, расійскім абсягу апошнім часам прыкметна падвышаецца. Краіна сінявокая выявамі «неизвестной», «удивительной» што раз часцей прываблівае расійскага чытача. Хаця - пераважна прапагандова-пафаснымі публікацыямі кшталту «общего корня», «общей истории», «общей судьбы», а... Болей »

Тут мой народ

Тут мой народ

Францішак Скарына і беларус.літ.ХVI- пач.ХХ стст.
Каўка Аляксей

Аляксей Канстанцінавіч КАЎКА (нар. 20 верасня 1937, в Машчаліна, Чэрвеньскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык і літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971). Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 на культурна-асветніцкай... Болей »

Маршруты кніжнага слова
pdf

Маршруты кніжнага слова

з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне
Пяткевіч Аляксей

У даследаванні прасочваецца гісторыя рукапіснай i друкаванай кнігі, выдавецкай справы, перыёдыкі ў гродзенскім рэгіёне ад XIII да пачатку XX стагоддзя. Інфармацыя будзе карыснай для краязнаўцаў, гісторыкаў культуры i ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Гродзеншчыны. Рэцэнзентам працы выступіў кандыдат... Болей »

Зерне хараства

Зерне хараства

Культурфіласофскія нататкі
Рагуля Аляксей

Выданне – не проста зборнік тэкстаў, напісаных шаноўным даследчыкам цягам апошніх некалькіх гадоў, гэта фактычна сцвярджэнне пастулатаў філасофіі нашай нацыянальнай культуры, развагі пра адметнасці функцыянавання літаратуры ў розных кантэкстах і аспектах. У пасляслоўі да кнігі вядомая даследчыца літаратуры... Болей »

Свежая рыба
pdf epub

Свежая рыба

Аповесці і апавяданні
Карпюк Аляксей

Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам... Болей »

Мае беларусы
pdf

Мае беларусы

Сустрэчы-ростані. Допісы. Прысвячэнні
Каўка Аляксей

Шаноўны чытач, Перад Табою кніга пра Беларусь, беларусаў, як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, чалавек цікавага лёсу, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства... Болей »

Свежая рыба
epub

Свежая рыба

Аповесць
Карпюк Аляксей

Я — настаўніца. У мяне двое дзетак, муж ледзь не пісьменнік. Апошні час я пачынаю любіць вершы. Вучыць на памяць няма калі, таму запісваю іх на паперу, вешаю над ложкам, а перад сном прабягу вачыма па радках — і праз некалькі дзён, глядзіш, яны ўжо моцна сядзяць у галаве. Слабасці сваёй крыху саромеюся... Болей »

Па кветку шчасця
epub

Па кветку шчасця

Аповесць
Карпюк Аляксей

Мая вёска завецца Страшава. У ёй сорак восем двароў, раскіданых на пяцістах гектарах, або пяці кіламетрах квадратовых,— каля лесу Ліпнікі. За страшаўскімі хлявамі праз рачулку перакінута дубовая кладка. На груба абчасанай і набрынялай гэтай бэльцы чарнелі выразанае прозвішча, праваслаўны крыж і дата... Болей »

Белая Дама
epub

Белая Дама

Аповесць
Карпюк Аляксей

Мне сказалі, што ў былым уніяцкім кляштары з'яўляецца прывід. Але я, вядома, адно пасмяяўся. Бо меў на гэта падставы. Хопіць, рознай дурноце верыў у дзяцінстве. Пра аднаго чорта-нячысціка колькі наслухаўся ды пападрыжэў. Звычайна прыкідваўся ён бараном. Прадаўшы парсюка і накупіўшы поўны палукашак падарункаў... Болей »

Рэквіем
epub

Рэквіем


Карпюк Аляксей

Як звычайна, сабраўся я на работу, ды пазванілі . з абкома — прыйсці туды. Мікіта Іванавіч Паляшчук з арганізацыйнага аддзела сустрэў мяне з таямнічай усмешкай: — Заходзь, заходзь, зараз пачуеш! Па яго твары відаць — чалавеку не церпіцца сказаць прыемную навіну. Я насцярожана прысеў. — Прыехаў пасол... Болей »

Партрэт
epub

Партрэт

Аповесць
Карпюк Аляксей

Разгар лета 1942 года. У пасляабедзенны час з Полацка ў «Дзямянскі кацёл» стартавала транспартная машына. Трохматорны «Юнкерс-52» у грузавых адвесках валок дзве тоны ладунку. У кабіне знаходзіліся: пілот — капітан Макс Ляўфэршток, бортмеханік Ганс Лебек, штурман-радыст Вільгельм Гофман і яшчэ адзін пасажыр.... Болей »

Франтавы дзённік
epub

Франтавы дзённік


Карпюк Аляксей

Пры арганізацыі партызанскага атрада мне было загадана камандзірам нашай брыгады Мікалаем Калістратавічам Вайцяхоўскім весці дзённік. Я тады з паперай дзяліцца думкамі і перажываннямі не ўмеў. Запісваў, бытта пад прымусам, неакуратна ды бессістэмна (часта заносіў на паперу звычайныя глупствы, а больш... Болей »

Сучасны канфлікт
epub

Сучасны канфлікт

Аповесць
Карпюк Аляксей

Аднойчы, памятаю, наш абласны цэнтр усхваляваў трагічны выпадак. Ад нашага горада ў поле вядзе кіламетраў з дзесяць стужка асфальту. Праклалі яе яшчэ немцы, яны збіраліся ў канцы асфальту нешта будаваць, не паспелі, пакінулі гораду трафей — шырокі і роўны, як стол, кавалак дарогі, які нікуды не вядзе.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org