- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь»... Болей »
Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і... Болей »
Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна... Болей »
"Мой родны кут, / мой ціхі дом, / дзе ў гольле дрэў, / аб сьцены ніў / пад сумны сьпеў / буйным крылом / паўночны вецер / звонка біў(...)" (Мой родны кут)... Болей »
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла... Болей »
Мир поэзии выдающейся белорусской поэтессы Ларисы Гениюш (1910 - 1983) широк и разнообразен, но первая и самая главная ее забота — родная Беларусь, ее язык, много-страдальный и вечный, как сама жизнь, белорусский народ. Наряду с произведениями, уже известными читателю, в книгу вошли стихи и поэмы, созданные... Болей »
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай... Болей »
Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом... Болей »
Віка Трэнас – паэтка, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, у 2006-2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, працавала прэс-сакратаром ліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў... Болей »
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай... Болей »
У кнігу ўключаны літаратурна-краязнаўчыя артыкулы, прысвечаныя жыццю і творчасці вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910-1983), а таксама тым людзям, з якімі яна была знаёмая і сябравала. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
Ларыса Геніюш — гордая, незалежная, маральна і фізічна моцная асоба, дзівосная паэтка, якая з аднолькавым імпэтам стварала яркія патрыятычныя вершы, дзіцячыя творы, любоўную лірыку, элітарныя вершы. Наша праграма пра яе творчасць, жыццё, пачуцці і думкі. Яна адседзела ў сталінскіх лагерах і напісала... Болей »
Пачынаем новую аўтарскую літаратурную перадачу. Яна цалкам будзе прысвечана творчасці і жыццёваму шляху беларускай легендарнай паэткі Ларысы Геніюш, чыё стагоддзе адзначаецца сёлета, 9 жніўня. З тае нагоды на леташнім з’ездзе беларусаў свету ў Мінску 2010 год быў абвешчаны Годам Ларысы Геніюш. Сённяшнюю... Болей »
Люты не быў багаты на мерапрыемствы ў гонар Ларысы Геніюш. Як сказаў старшыня аргкамітэту па ўшанаванні памяці легендарнай паэткі з Зэльвы Міхась Скобла, зараз ідзе падрыхтоўчая праца. Рыхтуецца да друку зборнік твораў Ларысы Геніюш ў двух тамах, таксама падрыхтаваныя да друку два тамы эпісталярнай спадчыны... Болей »
У 2005 годзе пабачыла свет кніга эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш “Каб вы ведалі”, якую ўклаў і падрыхтаваў да друку паэт Міхась Скобла. Але гэта, як кажа Міхась, толькі невялікая частка з эпісталярнага архіву паэткі. Ім ужо падрыхтаваны яшчэ дзве кнігі лістоў Ларысы Геніюш. Архіў паэткі захоўваецца... Болей »
Многія беларускія грамадскія арганізацыі, рэдакцыі газет і часопісаў, радыёстанцыі запланавалі ў 2010 годзе правесці шэраг мерапрыемстваў у гонар паэткі Ларысы Геніюш, 100-годдзе якой сёлета адзначае Беларусь. Рыхтуюцца годна сустрэць гэты юбілей і беларускія выдавецтвы. У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны... Болей »
На сёння кніг Ларысы Геніюш выйшла не так шмат. Бадай самая лепшая з іх – гэта том “Выбраныя творы”, які пабачыў свет у 2000 годзе у мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор”. Зборнік уключае ў сябе вершы паэткі і прозу, у тым ліку славутыя мемуары “Споведзь”, а таксама лісты да беларускіх пісьменніках... Болей »
Лейбл “Беларуская музычная альтэрнатыва” напачатку 21 стагоддзя заснаваў серыю «Беларускі Музычны Архіў». Серыя была распачата з мэтай захавання і выдання архіўных і рарытэтных запісаў, вяртання забытых імёнаў у беларускі музычны кантэкст. Асобна стаяць у серыі дыскі прысвечаныя паэтам Ларысе Геніюш... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны семінар і майстар-класы ў Мінск, дзе змогуць... Болей »
Творчая прастора BYBOOKS у Год Ларысы Геніюш распачала вершаваную флэш-акцыю пад назвай «+1 ГеніюшВерш». Акцыя адбываецца штонядзелю ў менскай кнігарні “Ў” і прысвечана яна 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Па словах дырэктаркі кнігарні Аляксандры Дынько, паўдзельнічаць у акцыі ўжо... Болей »