- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
50 гадоў — зеніт чалавечага жыцця. Час падводзіць вынікі. Хаця ў кожнага чалавека — па-рознаму. Некалі паўвека чалавечага жыцця былі ўжо старасцю. Так вось Яна Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», Рамуальд Падбярэзскі называе «дзядком». І Янка Купала, якому не было яшчэ і сарака пяці гадоў, перадае... Болей »
Сёлета распачалася праца над фотапраектам «Беларускі фальклор», скіраваным на прапаганду традыцыйнай культуры ды сучаснай літаратуры і прымеркаваным да 80-гадовага юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паводле задуманага, беларускія пісьменнікі пераўвасабляюцца ў персанажаў народных міфаў, казак і легенд... Болей »
Пра тое, як сябра журы конкурсу Валерый Герасімаў, дасведчаны бібліятэкар-бібліёграф, края- і кнігазнавец, пачаў цікавіцца гісторыяй і якія парады дае ўдзельнікам конкурсу — у нашым інтэрв’ю.... Болей »
Дзяды — беларускае свята, якое дайшло да нас з глыбіняў язычніцтва ў новай нечаканай якасці: дзень памінання знішчаных продкаў. Адразу адзначу: я катэгарычна супраць язычніцкіх святаў, на Радаўніцу дэманстратыўна застаюся дома, на Масленіцу ўладкоўваю «разгрузны» дзень. Але ж у нашых сучасных Дзядах... Болей »
Першы закон аб свабодзе слова ў свеце быў прыняты менавіта шведамі ў 1766 годзе. Закон атрымаўся вельмі дэмакратычны і прыняты быў не без супраціву пэўнай часткі грамадскасці. Пакінем у баку пытанне: што такое «занадта» ў дачыненні да дэмакратыі? Але, як адзначае інтэрнэт-выданне The Local, закон аб... Болей »
Два полюсы сучаснай чалавечай свядомасці: павышаная агрэсіўнасць і прагрэсуючая апатыя. І ўсё гэта «не проста так» узнікла… Сямнаццатае стагоддзе было стагоддзем жывапісу, васямнаццатае — музыкі, дзевятнаццатае — літаратуры. А дваццатае — найжорсткіх дыктатур, сусветных войнаў і глабальных катастроф.... Болей »
У Індыі рыхтуюць тэлевізійны серыял, у якім распавядуць пра даўні канфлікт дравідаў і арыйцаў. Чаканы выпуск серыялу сустрэў і немалое процідзеянне з боку індыйскіх нацыяналістаў. Чаму? Як вядома, дравіды — аўтахтонныя насельнікі цяперашняй Індыі, яны візуальна цямнейшыя, самыя тыповыя — на поўдні Індыі.... Болей »
«Катэгарычна аб'яўляю: я - пісьменнік беларускі» Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым. Думкі і словы вялікіх людзей не спазняюцца, бо існуюць і ў сваім часе, і па-над ім... «Ь» прапануе фрагменты неапублікаванай раней размовы з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым, якія былі запісаны ў чэрвені... Болей »
Пасля развалу сацыялістычнага лагеру маладыя незалежныя рэспублікі сталі на радасцях хутка будаваць сваю нацыянальную ідэалогію. Паколькі кожны народ на свеце хоча быць не толькі сытым, але і вечным, то само існаванне яго без нацыянальнай ідэі падаецца вельмі нелагічным і супярэчлівым. Вось і пачалі... Болей »
У пошуках прывіда месіі. Яшчэ толькі збіраюцца вастрыць свае сякеры мяснікі-расфасоўшчыкі… Яшчэ не паспелі прапахнуць свежай крывёю мясныя крамы... А людзі стаяць ужо ў чэргах. Праменяцца хваравітымі ўсмешкамі іх непрытомныя вочы. Кропелькамі поту блішчыць на змарнелых тварах сонца. І мухі!.. Паўсюль... Болей »
Лінія медсанбата. Калi трымаеш у руках пажоўклыя ўспамiны пра 1941-ы, пачынаеш дыхаць адным дыханнем з пакаленнем забытых. Там, у той краiне, якая звалася СССР, яны кахалi, спадзявалiся, верылi. Большасць мела высокую чалавечую годнасць i сумленне. Патрыёты сваёй Айчыны былi да самаахвяравання адданыя... Болей »
Сэнс літаратуры. Гэтыя развагі пра лёс нацыянальнай культуры і роднай мовы, пра сутнасць літаратурнай творчасці ў посткамуністычны час, пра супрацьстаянне беларускага пісьменніка і чыноўніка старэйшына нашай літаратуры Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч пакінуў у сваіх дзённікавых нататках яшчэ летам 1992... Болей »
Ну і ню. Голы канфармізм. Хто цяпер паверыць: былі часы, калі людзі стаялі начамі ў чэргах па кнігі. А цяпер дзеці тых «стоікаў» выварочваюць цэлыя бібліятэкі на сметнікі. Канец слова? Менавіта так названы «праект» са здымкамі голых беларускіх літаратараў. Адчайная спроба хоць як звярнуць на сябе ўвагу.... Болей »
Літаратура і крэйзіс, або беларускія «войны і міры». Кожная нацыянальная літаратура самадастатковая. Кожны народ мае такую літаратуру, якую заслужыў. І кожны народ мусіць мець літаратуру. Калі ён народ… Думаецца, гэта — аксіёмы. Літаратура і час — дзве роднасныя катэгорыі, якія вымяраюць і цэлыя эпохі... Болей »
Крытыкаваць нельга памілаваць. Восень выдалася ў нашым жыцці не толькі часам авітамінозу ды грамадскага шаленства на невядомы грып, распачатага ці то страшылкамі-інфармацыямі ў СМІ, ці то «змовай» фармацэўтаў, ці то некампетэнтнасцю медыкаў. Ці — хутчэй за ўсё — беднасцю насельніцтва ды недахопам якаснага... Болей »
Сярод літаратурных тэм снежня, якія прыцягнулі ўвагу СМІ, стаў (калі не лічыць забароненых кніг) праект пад гучнай і таўталагічнай назвай «Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы» (СП СД), створаны ў Мінску 4 снежня. «Літаратурная Беларусь» таксама не магла абысці гэтую тэму, а паколькі напрыканцы месяца... Болей »
Спешна друкуюцца апошнія запланаваныя ў серыях выдавецтваў кнігі, адбываецца стварэнне выніковых рэйтынгаў найбольш папулярных твораў, ідзе складанне лонг і шорт-лістоў прэмій, падлічваюцца асобнікі, аўтарытэтныя эксперты аддаюць галасы, абвяшчаюцца відавочныя фаварыты і называюцца нечаканыя адкрыцці.... Болей »
Паляванне на пісьменнікаў. 15 верасня 1937 года «бацька народаў» Іосіф Джугашвілі-Сталін, «верны сталінец» Вячаслаў Скрабін-Молатаў і нехта начальнік 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР, камісар дзяржаўнай бяспекі В. Цесарскі паставілі ўласнаручныя подпісы пад чарговым расстрэльным... Болей »
Да ад’езду амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана культурніцкія беларуска-шведскія дачыненні можна было назваць больш чым шчыльнымі — яны папросту квітнелі, а творчае жыццё пры амбасадзе не меней як віравала: канцэрты, вечарыны, прэзентацыі… Цяпер усе яны па магчымасці перанесеныя па-за межы тэрытарыяльнай... Болей »
Ад БНР да Беларусі. У ноч з 6 на 7 студзеня 1918 года ленінскі ўрад разагнаў Устаноўчы Усебеларускі з’езд — «вчерашний день революции»: на гэты форум трапіла мала бальшавікоў, там загучаў зусім не бальшавіцкі тон, адпаведна ў выніку ўлада законна магла перайсці да кааліцыі, дзе бальшавікі былі б у меншасці... Болей »