- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аповесць “Пастка на рыцара” рассказвае, як звычайна ў школе раптам з’яўляецца … рыцар. Ён бароніць слабых, пакрыўджаных, вучыць дабру і высакародству. Нечаканая развязка ставіць перад чытачом шэраг важных пытанняў, на якія яму трэба знайсці адказ. Першае каханне і першае прызнанне, першае сутыкненне... Болей »
У мяне цяпер адзін занятак: завесці генератар, адключыць яго пасля 8 гадзін працы і даць ноўтбуку разрадзіць свае акумулятары. Потым я ізноў заводжу генератар. І так — з дня ў дзень. Ужо некалькі месяцаў. У мяне адна мэта, адзін сэнс, і ўсё маё жыццё ў гэтым ноўтбуку, які не можа быць спынены. …Ілья... Болей »
У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру... Болей »
Лета выдалася наўздзіў гарачае, па агародах сохла бульба, а пясок на вясковай вуліцы быў што прысак з печы — не вельмі і разгонішся басанож. Каровы вярталіся з пашы подбегам, галодным рыкам прыспешвалі сваіх гаспадынь, каб хутчэй ухапіць нарэзаных яблыкаў-паданак ці перастаялай травы, што недзе збіў... Болей »
Санька быў упэўнены, што ў яго будзе самая лепшая настаўніца. Так яму і падалося ў самы першы ўрок: яна была зусім не такая, як астатнія настаўніцы. Тыя, шчыра сказаць, былі вельмі падобныя на вясковых цётак: крыху паўнаватыя, рукі ад зямлі агрубелыя, загарэлыя за лета твары, гаворка простая і трымаюцца... Болей »
Добра, што гэтыя прысады са старымі разлапістымі клёнамі дасталіся неахайнаму дворніку. Іншыя вуліцы і сцяжынкі зараз таропка падмятаюцца, на іх завіхаюцца незразумела сярдзітыя дзядзькі і цёткі, размахваюць даўжэзнымі мётламі. Зласлівае “шырх-шырх” чуецца вакол, спуджанымі птушанятамі невысока ўзнімаецца... Болей »
На стале — талерка, хлеб, на пліце печкі — каструля з халоднымі пельменямі. Сашка вылаўліваў пельмені прама з каструлі, не хацеў пэцкаць талерку — і так горка нямытага посуду сабралася. Урокі парабіў, трохі паглядзеў тэлевізар. Пачало шарэць за вокнамі. Апрануўся, прынёс дроў. Выгрузіў ля печкі — малавата... Болей »
Васілёк прачынаецца заўжды ў адзін і той жа час. І глядзіць на спінку свайго драўнянага ложка. Там сонечны зайчык — сонца, заглядваючы праз акно, кідае свае прамяні на партрэт дзядулі на сцяне, і роўны чатырохкутнік святла адтуль кладзецца на спінку ложка. Край гэтага чатырохкутніка штодзень прыкметна... Болей »
Як вылупяцца з яйкаў, яны аднолькава пацешныя, іх прыемна браць у рукі, падносіць да твару, лавіць вуснамі маленькія дзюбы, што ўмомант ажываюць і пачынаюць працэджваць сліну. Гэта казытліва-прыемна, і жывы камячок у руках напаўняе сэрца чуйнасцю і адказнасцю — адказнасцю за жыццё. Потым качаняты пагубляюць... Болей »
“...З лодкі, якая плыве па цячэнню з хуткасцю 25 метраў у мінуту, стрэлілі з ружжа...” Настаўніка фізікі ўсе пабойваюцца. Яшчэ б! Тут, у лагеры “Зубраня” сабраліся, лічы, адны выдатнікі. А ён, высокі і худы, незвычайна строгі, ужо на другім уроку, калі і імя яго яшчэ добра не запомнілі, ужо паставіў... Болей »
Вось калі добра-добра падумаць, то быць непрыгожай не так ужо і дрэнна. Галя непрыгожая, так усе лічаць. Нос у яе маленькі, востранькі, тварык хударлявы, а вочы амаль чорныя, у тонкім паўкружжы брывоў. То Галя іх надта не паказвае. Гэта няцяжка — глядзі сабе пад ногі, калі па вуліцы крочыш. А ў клубе... Болей »
Цішыня... Яна цяпер такая, як ніколі. Не такая, як увесну — звонкая, крохкая, бы шкляная. Не такая стомленая, як улетку і не такая, як зімой — насцярожаная, гатовая падхапіць, разнесці па збялелых абшарах самы ціхі хрумст снегу пад нагой. Гэта восеньская цішыня... Яна ахутвае наваколле, глушыць гукі... Болей »
Дзіўная птушка бусел. Іван Каўтун, у якога жонка Марыся ніяк не магла жывое дзіця нарадзіць, і верхавіну бярозкі каля свайго дома ссек, і драўляную барану туды зацягнуў, і голля сухога на яе накідаў — а пара буслоў дзве вясны запар кружыла над вёсачкай, ды так і не прысела на тую барану. А ўзімку абламалася... Болей »
Красці трэба ўдвух! Ігар ужо больш за паўгадзіны назірае за кіёскам і ўсё больш баіцца, што яго заўважаць. Не адтуль, ад кіёскаў, а вось адсюль, ад гэтай лаўкі, на якой ён так доўга чакае. Здаецца, сцяжынка тут глухая, ніхто на ёй не павінен з’явіцца, а за той час, як Ігар тут сядзіць, ужо двойчы міма... Болей »
Учора днём возера здавалася зусім побач. З бабулінага агарода было відаць прыбярэжнае кустоўе. А цяпер нізкі кудлаты туман заслаў луг, і росная сцяжынка, што студзіць ногі, казыча мяцёлкамі цімафееўкі, здаецца бясконца доўгай — не відаць канца — а ракітнік на беразе возера хаваецца недзе далёка ў тумане. Яшчэ... Болей »
За дзевяць год вучобы ў школе Аксана ні аднога разу не забыла пра дамашняе заданне. Нават калі прыкрая ангіна ўклала яе ў ложак, усё роўна яна кожны вечар, патэлефанаваўшы сяброўцы, выконвала не толькі пісьмовыя заданні, але чытала і вусныя. Аднойчы і назаўсёды яна вырашыла, што калі ты нешта абавязаны... Болей »
Віцька крычыць на адной ноце, крычыць з усяе моцы, а крычаць так цяжка, не хапае паветра, быццам крычыш пад вадой. І голасу свайго не чуеш. Гэта не дзіўна, гэта жудасна, бо Віцька не аглух, ён толькі чуў, як трашчаў сук той вярбы, што нахілілася над вадой, чуў плёскат, з якім упаў у ваду, нязграбна хапаючы... Болей »
Ліст быў і не жоўтым, і не чырвоным. А такім, як чалавечая далонь, што паружавела ад холаду. І адсюль, з пакоя, Антон, здавалася, адчувае, як холадна і зябка гэтаму кляноваму лісту. Невядома, адкуль прынёс яго сюды сыры вецер і панёс бы куды далей, ды ліст вось прыляпіўся да вугла шыбіны. І цяпер здаецца... Болей »
Яго звалі Сашкам, яе — Аляксандрай. Яго пабойваліся і дарослыя, і дзеці, а яе рэдка можна было пабачыць адну — дзяўчынкі пастаянна акружалі яе, прыпынялі на вуліцы кабеты. У яе быў адкрыты, незвычайна светлы позірк. Ён паглядваў на ўсіх і ўсё з-пад ілба, быў дзікаватым, і за спінай яго так і клікалі:... Болей »
Памірала вёска. Цяпер ужо кожнаму, хто праходзіў доўгай вуліцай з прарэджанымі радамі хат, было зразумела, што яшчэ колькі год — і каля адзінае студні з галосна рыпучым жоравам не натоліш смагу, бо вада пазелянее, набудзе непрыемны пах старасці і затхласці. Як і не паласуешся са здзічэлага саду яблыкам... Болей »