- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю... Болей »
У першы том Выбраных твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (нар. у 1917 г.) увайшлі аповесці «Сірочы хлеб», «У сям'і», апавяданні 1935-1966 гадоў, лірычныя запісы пра беларускую прыроду, красу i мудрасць маленства, веліч вобраза жанчыны-маці.... Болей »
У другі том увайшлі раман «Птушкі i гнёзды», які расказвае пра драматычныя падзеі, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю яго галоўнага героя Алеся Руневіча, малюе яго душэўныя пакуты, пошукі свайго месца ў барацьбе з фашыстамі, а таксама апавяданні 1966-1974 гг., лірычныя запісы.... Болей »
Трэці том склалі аповесці «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», апавяданні 1971-1986 гадоў, лірычныя запісы.... Болей »
Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі і сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў і мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага... Болей »
Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае... Болей »
Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток... Болей »
Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама... Болей »
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі сведчанні ўцалелых жыхароў з соцень беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.... Болей »
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.... Болей »
Аўтар гэтае кнігі сваёй галоўнай мэтай паставіў належна адзначыць 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня найвялікшага беларускага нацыянальнага паэта Янкі Купалы шляхам дакумэнтальнага зьняпраўджаньня ўсіх хвальшаваньняў Купалавае творчасьці, робленых у Савецкім Саюзе, ды выявіць Купалаў еупраціў і супрацьдзеяньні... Болей »
Янка Купала і Слонімшчына – чарговае выданьне аўтарства слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына. Сяргей Чыгрын спрабуе паказаць тыя сувязі Слонімшчыны з беларускім “песьняром” Янкам Купалам, якія нябачнымі ніцямі праходзяць праз лёс гэтага краю. І няхай паэт ня жыў і не нарадзіўся на Слонімшчыне... Болей »
У гэтай публікатцы распавядаецца пра заходне-беларускага дзеяча Янку Шутовіча - рэдактара часопісаў "Калосьсе" і "Студэнцкая Думка", навукоўца, апошняга дырэктара слынныга Віленскага беларускага музэю ймя Івана Луцкевіча.... Болей »
У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы... Болей »
Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі.... Болей »
Літаратуразнавец і крытык Дзмітрый Палітыка (1915—1965) вядомы як аўтар прац па беларускай і рускай літаратурах. У прадстаўленай манаграфіі аўтар раскрывае асаблівасці перакладчыцкага майстэрства Янкі Купалы, даследуе сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі братніх славянскіх народаў.... Болей »
«Янка Купала» — першая на Беларусі персанальная энцыклапедыя. Асвятляе асноўныя моманты жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі. У ёй змешчана 3095 артыкулаў. Гэта артыкулы, прысвечаныя творам паэта, праблемныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы, лірыку, драматургію, публіцыстыку, паасобныя жанры, вобразы... Болей »
У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы - некалькі дзён падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў. Тэксталагічнай асновай паслужыла падрабязнае, дэталёвае і дыскусійнае асвятленне гэтага дыпламатычнага візіту ў тагачасным... Болей »
У сувязі з узростаньнем вывучэньня беларускай літаратуры на Захадзе наагул ды выкліканым стагодзьдзем Купалы й Коласа зацікаўленьнем гэтымі паэтамі ў паасобку, паўстала думка ўлічыць матэрыялы аб паэтах, друкаваныя на Захадзе, у якіх спадчына гэтых Беларускіх Бардаў вывучаецца без савецкае цэнзуры й... Болей »
“Калі гаварыць аб незалежнасці якой-небудзь дзяржавы, то гэта, здаецца, так і трэба, так і павінна быць. Незалежная Польшча, Літва, Украіна, Латвія і г.д. - усе яны маюць права на гэта, усіх іх можна прызнаць, нават можна і дапамагаць ці то фізічна, ці маральна, і незалежнасць гэтых дзяржаў не выклікае... Болей »