- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чацьвёрты сшытак Беларускіх Дакумэнтаў зьмяшчае больш за 30 дакумантаў. Пазьней Беларускія Дакумэнты не выходзілі. Як пісалі выдаўцы чацьвёртым сшытку: "Беларускае Незалежнае Выдавецтва спыняе сваю дзейнасьць. У актуальных прававых умовах такая вольная ініцыятыва пагражае судовым зьніштажэньнем цывільнае... Болей »
У прадмове да выданьня сказана, што гісторык – гэта ня проста фактазьбіральнік, ягоная роля зрабіць зразумелай рэчаіснасьць. Як раз у гэтым і бачць сваю ролю французкі гісторык Жан Баптыст Дзюрасэль. Эўропа ў рэтраспэектыве, менавіта так, ва ўзаемасувязі ўзаемазалежнасьці. Кожная падзея, якая мела адлюстраваньне... Болей »
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай... Болей »
У тэкстах лекцый разглядаюцца асноўныя этапы развіцця мясцовага самакіравання на Беларусі, высвятляецца эвалюцыя развіцця нарматыўнай базы самакіравання. Рэкамендуюцца студэнтам спецыяльнасці «Правазнаўства», могуць быць карыснымі аспірантам і выкладчыкам.... Болей »
Біблія – “кніга кніг” хрысьціян і юдэяў. Значэньне Бібліі як крыніцы культуры, літаратуры і мастацтва многіх народаў сьвету цяжка пераацаніць. Праз Біблію да многіх народаў дайшлі ня толькі “словы Божыя”, але і розныя вобразы, што леглі ў аснову мастацкіх і літаратурных твораў. Біблія ў кантэксьце... Болей »
Успаміны чалавека, што не па аповедах, а з уласнага досьведу ведае, што такое жыцьцё, ды яшчэ й жыцьцё ў Заходняй Беларусі. Запіскі, ўспаміны, аўтабіяграфія менавіта так сам Апанас Цыхун акрэсьлівае жанр, у якім кніга напісаная. Маляўнічыя аповеды як пра традыцыйнае беларускае жыцьцё, гэтак і пра хараство... Болей »
Сьвятая Еўфрасіньня Польцкая – апякунка Беларусі, першая жанчына, далучаная да ліку сьвятых на ўсходнеславянскіх землях. Менавіта ёй Ўладзімер Арлоў прысьвяціў выданьне, бо як сама Еўрасіньня гэтак і яе справы сталі сапраўдным сымьалем Беларусі. Праз Еўфрасіньню Беларусь далучылася да хрысьціянскага... Болей »
Гэтая кніга — падарунак нашым чытачам, якія некалі прыхільна сустрэлі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Тады мы атрымалі шмат лістоў-водгукаў з пытаннямі, на якія чытачы не знайшлі адказу ў той кнізе. Яны цікавіліся, што такое шляхта, хто такія лісоўчыкі, ці былі беларускія казакі, як адбывалася... Болей »
Гэтую кніжку марна шукаць на паліцах бібліятэк і кнігарняў, бо яна існуе толькі ў 3-х друкаваных экзэмплярах і ў рукапісах. Чытачы ж маглі пазнаёміцца з ёй праз часопіс «Па-суседску», дзе кніга друкавалася ў перакладзе на польскую і праз раённую газету «Навіны Камянеччыны», дзе твор публікаваўся ў асобных... Болей »
У прапануемым зборніку змешчаны матэрыялы рэспубліканскай канферэнцыі «Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця», якая адбылася ў Гродне 3-4 мая 2002 года. Ініцыятар канферэнцыі – кафедра гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага... Болей »
Надрукаваны даклады і паведамленні рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай гістарычнай навуцы Беларусі, яе стану, здабыткам і супярэчнасцям, перспектывам развіцця. Матэрыялы будуць цікавымі для навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў гісторыі школ, ліцэяў... Болей »
Асноўныя матэрыялы, на падставе якіх магчыма ўсебакова вывучыць гісторыю Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прааналізаваць яго дзейнасць у 20 – 40-я гады ХХ ст., захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Сярод мноства фондаў, якія ўтрымліваюць тыя ці іншыя звесткі пра БДУ, прыярытэт належыць... Болей »
Наука функционирует в обществе как весьма сложный и многогранный социальный феномен. Она является, во-первых, многоуровневой системой знаний, во-вторых, формой общественного сознания, в-третьих, специфическим видом творческой деятельности человека. В условиях научно-технического прогресса проявляется... Болей »
Манаграфія Івана Басюка спроба дасьледваць гісторыю пачатку вайны Савецкага Саюза з яе былым хаўрусьнікам нацысцкай Нямеччынай. У савецкія часы існаваў жорсткі падзел гістарычных дасьледваньняў па тэматыках. З-за гэтага тэма пачатку вайны была “вотчынай” расейскіх гісторыкаў, якія асаблівай увагі гэтай... Болей »
Сымон Будны (каля 1530-1593) – выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім – займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVI ст. У кнізе з выкарыстаннем новых архіўных крыніц прасочваецца жыццёвы і творчы шлях... Болей »
„Нарысы...” з’яўляюцца перавыданнем першага (і адзінага) тома галоўнай працы выдатнага беларускага вучонага М.Шчакаціхіна (1896-1940), які першым распрацаваў стройную канцэпцыю гісторыі развіцця беларускага мастацтва і заклаў асновы нацыянальнага мастацтвазнаўства. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцца... Болей »
На працягу доўгага часу мы ведалі гісторыю сваёй Бацькаўшчыны толькі з аднаго гледзішча. Гэтае выданне, што складаецца з кнігі Язэпа Найдзюка, выдадзенай больш за паўстагоддзе таму, і дадатковых раздзелаў, напісаных вядомым дзеячом беларускай эміграцыі Іванам Касяком, пазнаёміць вас з іншым поглядам... Болей »
Postanowienia Traktatu ryskiego podzieliły białoruski obszar etniczny na część zachodnią, która znalazła się w granicach Polski oraz wschodnią, która utworzyła Białoruską Socjalistyczną Republikę Radziecką. Białorusini w II RP żyli głównie na terenie województw poleskiego, białostockiego, nowogródzkiego... Болей »
У манаграфіі даследуюцца культурныя сувязі Беларусі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў другой палове XX стагоддзя. Аўтар аналізуе ўплыў дзяржаўнай палітыкі на развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, раскрывае асноўныя кірункі і формы замежных кантактаў, ролю ў іх дзяржаўных і грамадскіх... Болей »
У чацвёртым выпуску гістарычна-літаратурнага зборніка чытач пазнаёміцца з пісьмамі У.Жылкі і нямецкага славіста Р.Абхіта да вядомага грамадска-культурнага дзеяча А.Луцкевіча, пагартае старонкі „Мемуараў” Я.-Х.Паска, заглыбіцца ў творчую спадчыну Кірыла Тураўскага. Вялікую цікавасць выклічуць дзённікі... Болей »