- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Капіталізм, лібералізм, свабодны рынак так сама пасуе да менталітэту палякаў як беларусаў. Абедзве нацыі ўфармаваліся пад уплывам феадальнай традыцыі. Камунізм так моцна не розніцца ад феадалізму як ад усялякіх ліберальных грамадска-палітычных сістэм. У Беларусі забава ў дэмакратыю і рыначную эканоміку... Болей »
Дваццаць гадоў таму ніхто не мог прадбачыць, што Савецкі Саюз рассыплецца як муляж замка пабудаванага дзеля фільмавай прадукцыі. Савецкі Саюз, які пераняў спадчыну імперыі Раманавых, уяўляў у сапраўднасці бутафорыю дзяржавы. Бедна і пуста ўнутры краіны, а звонку — найвышэйшы ўзровень тэхналагічнага прагрэсу.... Болей »
Вельмі цяжка цяпер заўважыць мяжу паміж горадам Беластокам і вёскай Засцянкі. Вуліца Баранавіцкая пачынаецца 4 кіламетры ад цэнтра Беластока, канчаецца ў гміне Супрасль і спалучае з горадам, апрача ўспомненых Засцянкаў, Грабоўку і Сабалева. Далей дарога вядзе проста да мяжы з Беларуссю. У кожнай з вёсак... Болей »
Такую інфармацыю можна было прачытаць у беластоцкай штодзёнцы „Кур’ер паранны” 30 ліпеня г.г. Рэдактар Збігнеў Нікітаровіч бліжэй неакрэсленым шляхам атрымаў рапарт, ці яго фрагменты, Найвышэйшай кантрольнай палаты (НІК), у якім вычытаў, што наша рэдакцыя незаконна выкарыстала 174 тысячы злотых датацыі... Болей »
Пры канцы васьмідзесятых гадоў сітуацыя нацыянальных меншасцей у Польшчы рашуча пачынала мяняцца ў лепшым напрамку. Адыход ад шавіністычнай лініі выразна адчувалася яшчэ ў час, калі пры ўладзе была апошняя камуністычная групоўка пад камандаваннем Вайцеха Ярузельскага. Афіцыйна прызналі тады існаванне... Болей »
Не ведаю чаму ў беларускай палітычнай традыцыі ці гістарыяграфіі не заўважаецца дата 25 жніўня. У гэты дзень у 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб выступленні рэспублікі з Савецкага Саюза. Упершыню ад ранняга сярэднявечча ў Беларусі фактычная і фармальная ўлада была ў руках мясцовых элітаў... Болей »
Ад некалькіх месяцаў з Беларусі плывуць інфармацыі, што ўлады закрываюць адзіны ў Мінску ліцэй, у якім усё навучанне вялося на беларускай мове. Гэта славуты ўжо ліцэй імя Якуба Коласа. Выкладчыкамі працавалі ў ім мінскія інтэлектуалы, а якасць адукацыі дасягала універсітэцкага ўзроўню. Спробы ліквідаваць... Болей »
Толькі якім коштам? Такое пытанне ставіць сабе кожны чалавек, які плаціць усё большыя падаткі і не ведае куды дзяваюцца яго грошы. Два месяцы таму беластоцкі сенатар Адам Ямруз быў абраны членам Вярхоўнага суда і згодна з законам пакінуў Сенат. У такім выпадку закон прадугледжвае выбар новага дэпутата... Болей »
Два месяцы таму, калі амерыканцы аб’явілі свету пра сваю перамогу над іракцамі, журналісты і палітыкі ў Польшчы разняволіліся ад шчасця, што такога магутнага саюзніка прыдбала наша краіна. Калі прэзідэнт Аляксандр Кваснеўскі пасылаў салдат на арабскую зямлю, нават радыкальныя апазіцыянеры са зразуменнем... Болей »
Нядаўна выйшла ў Беларусі кніжка Андрэя Катлярчука Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў*. Асаблівасцю выдання тое, што аўтар выкарыстаў у ім зусім невядомыя нашым гісторыкам скандынаўскія крыніцы і літаратуру. Атрымалася, як здаецца, больш верагодная за існуючую рэканструкцыя падзеяў, асабліва тых... Болей »
У нядзелю пасля 6 гадзіны раніцай на хвалях Радыё Беласток можна пачуць перадачу „Magazyn Kresowy”. Гэта сантыментальнае падарожжа па слядах мінулай і сучаснай прысутнасці палякаў у Літве, Беларусі і Украіне. Праграма робіцца журналістамі з пачуццём місіі падтрымання пачуцця еднасці жыхароў зямлі, якая... Болей »
Пражываючы на Беласточчыне, праблемы памежжа часта бачацца нам у кантэксце беларуска-польскіх адносін. Часам нешта можна яшчэ ў нас пачуць пра літоўцаў і ўкраінцаў, а недзе, не цалкам далёка, відаць яшчэ цень вялікай Расіі. На другім баку Польшчы раскінуліся землі, якія да 1945 г. знаходзіліся ў межах... Болей »
Яшчэ не так даўно польска-савецкую мяжу называлі мяжой сяброўства брацкіх славянскіх народаў. Аднак каб сяброўства не было надта блізкім, савецкія народы і палякаў раздзяляла заслона з калючага дроту і парусотметровая паласа памежнай зямлі, якой шчыльнасць па абодвух баках пільнавалі тысячы пагранічнікаў... Болей »
Нядаўна інфармавалі мы пра акцыю, якую ў нашай рэдакцыі праводзіла Беластоцкая дэлегатура Найвышэйшай кантрольнай палаты (НІК). Супрацоўнік НІК Роберт Скварко паўтара месяца шукаў слядоў небяспечнай для польскай дзяржаўнасці дзейнасці. У ліпені НІК выпусціў інфармацыю, якая беспамылкова трапіла ў беластоцкі... Болей »
16 і 17 кастрычніка ў Любліне адбылася вельмі цікавая канферэнцыя, прысвечаная стану адносін паміж Польшчай і Беларуссю, паміж палякамі і беларусамі. Удзельнічалі ў ёй, апрача даследчыкаў з Польшчы, польскія дзеячы з Беларусі са старшынёй Саюза палякаў Беларусі Тадэвушам Кручкоўскім. З палякамі пра нацыянальныя... Болей »
Нядаўна выйшла друкам манаграфічнае апрацаванне маладога гісторыка Беластоцкага універсітэта Войцеха Сляшынскага, прысвечанае канцлагеру ў Картуз-Бярозе*. Гэтая ўстанова, створаная санацыйнымі ўладамі ў 1934 г., упамінаецца ва ўсіх падручніках па гісторыі, але большасць літаратуры на гэтую тэму паказвае... Болей »
Лозунг „праваслаўны паляк” беларускімі дзеячамі ўспрымаецца як праява канфармізму г.зв. „нашых”, якія не хочуць мець клопатаў у працы, пазбягаюць раздражняць шавіністычна настроеных суседзяў, не хочуць ускладняць жыцця сваім дзецям. Хаця — як вучаць у школьных падручніках — жывем сярод найбольш талерантнай... Болей »
Апошнім часам уся краіна жыве праблемай правільнага запаўнення фармуляраў, на аснове якіх польскія сяляне змогуць атрымаць еўрасаюзныя грошы. Курсы па адукацыі сялянства пачалі праводзіць нават некаторыя каталіцкія епіскапы. Аказваецца, прыбытковасць гаспадаркі будзе цяпер залежаць не ад вынікаў працы... Болей »
Мы тут ёсць, каб пазнаваць сваё мінулае і сваю беларускасць — так Андрэй Сцепанюк, намеснік дырэктара Бельскага беларускага ліцэя, прывітаў удзельнікаў VІІІ Дыскусійнага семінара, які адбыўся ў Бельску 15 лістапада пад лозунгам „Беларусы Бельшчыны”. „Як дрэву патрэбны карані, так чалавеку трэба ведаць... Болей »
У тэлебачанні некалькі тыдняў таму паказалі дакументальны фільм Агнешкі Арнольд пра Рамуальда Райса „Бурага”, забойцу амаль сотні мірных беларусаў, жыхароў Беласточчыны, зімой 1946 года. У фільме выступалі яго падначаленыя з Віленшчыны — салдаты Арміі Краёвай і з Беласточчыны — члены Нацыянальнага вайсковага... Болей »