- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дапаможніку выкладзена гісторыя беларускага мовазнаўства 1918–1941 гг. Пададзена перыядызацыя гісторыі беларускай лінгвістыкі міжваенных гадоў. Асэнсаваны прэскрыптыўна-нармалізацыйны характар і дачыненні з тагачаснай уладай. Многа ўвагі ўдзелена тэме правапіснага рэгулявання беларускай мовы. Прадстаўлены... Болей »
Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія... Болей »
Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца.... Болей »
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай... Болей »
Дзейнасць генія беларускай нацыі - Янкі Купалы - у розных сферах жыцця да сённяшняга дня мае шмат нявывучанага, неспазнанага. А калі і вывучана, то не суміравана. Гэтая кніга аб’ектыўна і дастаткова поўна дае мажлівасць ацаніць месца і ролю Янкі Купалы ў сталенні і развіцці “Першай Беларускай газэты... Болей »
Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, ствараліся журналістам Сяргеем Ваганавым цягам жыцця, але амаль нідзе не друкаваліся, за выключэннем часопіса “Дзеяслоў”, газеты “Народная Воля”, альманаха “Мишпоха” і Сеціва. Такім чынам, гэта першая паэтычная кніга аўтара, у якой вы знойдзеце і любоўную лірыку, і філасофскую... Болей »
Кніга Сяргея Чыгрына пра лёсы беларусаў ХХ — пачатку XXI стагоддзяў. У ёй чытачы прачытаюць пра малавядомыя раней факты з жыцця і дзейнасці Адольфа Зенюка, Уладзіміра і Яўгена Хлябцэвічаў, Уладыслава Казлоўшчыка, Георгія Пеха, Міхася Ліста, Пятра Першукевіча, Андрэя Чэмера, Уладзіміра Урбановіча, Алега... Болей »
У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі.... Болей »
Каляндар адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся на Слонімшчыне ў мінулых стагоддзях, а таксама год, дзень, месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны і тых, хто тут жыў, вучыўся і працаваў.... Болей »
Калі выставіць вайсковы шэраг, дык Федзечка Патоцкі стаяў бы ў ім апошнім. Калі б наогул быў у гэтым шэрагу. А мусіць жа, не быў бы. У Савецкую армію заклікалі людзей ростам не ніжэй за 150 сантыметраў, а ў Федзечкі столькі наўрад ці набіралася. Таму ж яго і звалі – Федзечка, а не Фёдар ці Хвёдар, як... Болей »
Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў... Болей »
Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў... Болей »
Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў?... Болей »
“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю... Болей »
— Я бясконцая, — сказала лесьвіца. Яна хавала свае каменныя прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзьве амаль нябачныя ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесьвіцы ўгару. Але яе шурпатыя прыступкі, нібы на эскалятары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці... Болей »
Кніжку склалі вершы Сяргея Чыгрына, прысвечаныя роднай Слонімшчыне і памяці яе знакамітых людзей.... Болей »
Кнігу вядомага краязнаўца Слонімшчыны склалі артыкулы пра гісторыю вёскі Жыровічы і Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр Слонімскага раёна, а таксама пра вядомых людзей, лёс якіх быў звязаны са Слонімшчынай. Выкарыстаны фотаздымкі з асабістага архіва аўтара, а таксама з сайтаў Інтэрнэту.... Болей »
Сяргей Календа (ён жа Аляксандар І. Бацкель) Па адукацыі культуроляг-гебраіст. Паэт, празаік, драматург, выдавец, рэдактар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ляўрэат прэміі «Празрысты Эол 2018» за найлепшую электронную кнігу. Атрымаў узнагароду «Выбар Сьвятланы Алексіевіч»... Болей »
У кнігу ўключаны літаратурна-краязнаўчыя артыкулы, прысвечаныя жыццю і творчасці вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910-1983), а таксама тым людзям, з якімі яна была знаёмая і сябравала. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
Местачкоўцы разыходзіліся з чырвонага, свежазбудаванага касцёла. Амаль насупраць у праваслаўнай каплічцы служба зацягвалася. Побач капліцы была магіла ідэолага паўстання. Сцены распінала быццам патурбаваны вулей, перапоўнены агрэсіўным гудам, гатовы вымкнуцца вонкі, атакаваць. Моладзь выбралася з аўтобусаў... Болей »