- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ў беларускіх чыноўнікаў няма добрых навінаў, яны пачынаюць нешта ахайваць — вельмі просты спосаб паказаць, што ты ўсё трымаеш пад кантролем, і наогул, як табе цяжка працаваць з падначаленымі — лайдакамі ды абібокамі.Гэтымі днямі шчаслівы квіток быць публічна раскрытыкаванай выпаў нашай шматпакутнай... Болей »
Пасля акцыі памяці Міхася Жызнеўскага каля ўкраінскай амбасады ў Мінску 22 студзеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Вольгу Нікалайчык. На наступны дзень іх справы разгледзелі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінску. В ечарам 22 студзеня ля помніка... Болей »
Мы ўжо прызвычаіліся да пільнай увагі з боку розных структураў да нашага выдання. Суды па ісках Ізраілевіча і Зайдэса. Перыядычны пераслед журналістаў. Але тут — нешта новае. Лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (аказваецца, яна яшчэ існуе) Васіль Задняпраны абурыўся нашымі публікацыямі.... Болей »
За апошнія два месяцы мінімум тры мужчыны скончылі жыццё самагубствам пасля таго, як трапілі пад пагрозу дэпартацыі. Адзін з іх, Сяргей Барысаў з Лоева, якога збіраліся выслаць на 4 гады ў Расію, у адной з перадсмяротных запісак ускосна абвінаваціў міліцыянтаў у сваёй смерці. Запіска, адрасаваная непасрэдна... Болей »
Кажуць, што міліцыя адрэагавала аператыўна — прыбыла на месца праз тры хвіліны пасля выкліку. Але нападніка ўсё роўна давялося шукаць па горадзе. Ён быў затрыманы. На месца здарэння прыбылі старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч і міністр аховы здароўя Валер Малашка. Таксама ля школы 11 лютага быў... Болей »
Дапусцім, 100 тысяч — хатнія гаспадыні альбо тыя, хто працуе на ўласным падворку. А 400 тысяч чым займаюцца? Час спыняць гэта ўтрыманства. 400 тысяч павінны быць уцягнутыя імем рэвалюцыі ў працу. Лайдакоў не павінна быць у краіне. Трэба прымусіць гэтых людзей працаваць і спыніць раздаваць бясплатна даброты... Болей »
У іншых краінах пра такіх землякоў узгадвалі б часта і гучна, але, на жаль, не ў нашай. Між тым гісторыя двух братоў-авіятараў, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і ў 1934 годзе ажыццявілі пералёт з ЗША ў Еўропу, вартая таго, каб сучасныя беларусы яе ведалі. Баляслаў (1898) і Язэп (1893) Адамовічы... Болей »
Ужо ў красавіку ў Палаце прадстаўнікоў будуць разглядаць чарговыя папраўкі ў «Закон аб барацьбе з экстрэмізмам». У асноўным яны тычацца крымінальнай адказнасці за рэабілітацыю нацызму і адміністрацыйнай — за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі... Болей »
«Гендарныя святы» ў мяне заўсёды выклікалі пачуццё нейкай недарэчнасці. Нешта не вельмі слушнае ў тым, што 23 лютага афіцыйна — «Дзень абаронцаў Айчыны», а 8 сакавіка — «жаночы дзень». «Чорт пабірай», як выказаўся б Уладзімір Караткевіч, ці павінен быць жаночы дзень адным днём у годзе? З разумела, што... Болей »
Наконт цэнзуры і самацэнзуры папулярна патлумачыў прысутны на сустрэчы старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. Ён узгадаў складанасці, якія напаткалі выдавецтвы «Галіяфы» і «ЛогвінаЎ». У апошняга ўвогуле забралі ліцэнзію за выпуск фотаальбому «Прэс-фота Беларусь». Альбом быў прызнаны экстрэмісцкім... Болей »
Апошнім часам як грамадства, так і чыноўніцтва заклапацілася праблемай існавання і ўжытку беларускай мовы. З’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, які прайшоў у Мінску 2 лістапада, наведала галоўны спецыяліст Упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Людміла... Болей »
Распрацоўкай закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу (АГС) — замену вайсковаму абавязку — шматлікія народныя абраннікі займаліся ва ўсіх заканадаўчых органах увесь час існавання незалежнай Беларусі. Зараз у першым чытанні закон аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе прыняты Палатай прадстаўнікоў.... Болей »
Галоўная інтрыга сакавіка раскрытая — улады не дазволілі правесці святочныя мерапрыемствы да Дня Волі ні на адной з жаданых пляцовак. Мінскія чыноўнікі дакладна выканалі загад Аляксандра Лукашэнкі не пускаць апазіцыю на адрэстаўраваны стадыён «Дынама», і нават пайшлі далей — забаранілі адзначаць 101-ю... Болей »
Нельга сказаць, што Аляксандр Рыгоравіч не зрабіў высноваў з украінскай сітуацыі. Гэта праяўляецца шмат у чым: у павышанай увазе да стану беларускага войска, у стрыманай дыпламатычнай пазіцыі наконт гэтага канфлікту, у спробах міратворчай дзейнасці. Але кіраўніка дзяржавы іншым часам «заносіць» не ў... Болей »
Тады чатыры ўдзельнікі перамоўнага працэсу (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду!» і Партыя БНФ), заявілі пра падпісанне пагаднення аб працэдуры вылучэння адзінага кандыдата. Яны таксама далучылі аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская... Болей »
На сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым Аляксандр Лукашэнка супакоіў Расію: «У некаторых нашых ворагаў, у тым ліку ў Расіі, і ў Беларусі іх хапае, ідуць размовы пра тое, што Лукашэнка хоча ледзь не Калінінградскую вобласць далучыць да Беларусі. Паверце, у мяне такіх планаў... Болей »
Аглядальніка і эксперта Аляксандра Алесіна выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Тым не менш, справа ў адносінах да яго не закрытая, і ён па-ранейшаму абвінавачаны па шпіёнскім артыкуле. У сітуацыі з затрыманнем журналіста КДБ быў у звыклым рэпертуары: ніякай інфармацыі людзям, і як мага больш «туману»... Болей »
Кожны раз, калі мы расстаемся са старым годам, мы імкнёмся развітацца назаўжды з усім горшым, што ў ім было, што здарылася з намі, з нашымі роднымі і блізкімі. І марым забраць з сабой усё лепшае, чым год нас адарыў. З разлікам на працяг у годзе новым, у надзеі дадаць да старога добрага новае лепшае.... Болей »
Афіцыйны часопіс Еўрасаюза «EUObserver» са спасылкай на кіраўніцтва МЗС Латвіі, якая з пачатку гэтага года старшынюе ў Савеце ЕС, агучыў амбітныя планы знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны. Напрыклад, кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс заявіў аб наяўнасці перспектыў у супрацоўніцтве з Беларуссю.... Болей »
Свежая апытанка Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Літва) адзначае: беларусы ачомаліся ад «Крымнашу», паглядзелі навокал і, падводзячы вынікі года, жахнуліся. Напрыклад, колькасць тых, у каго матэрыяльнае становішча за апошні час пагоршылася, узрасла на 6%:... Болей »