- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У час халоднай вайны мяжу паміж савецкай і амерыканскай зонамі ўплываў у Еўропе называлі жалезнай заслонай. Перасячэнне гэтай мяжы патрабавала шмат захадаў, афармлення дзесяткаў дакументаў, доўгага чакання на рашэнні чэкістаў. Невялікі працэнт жадаючых мог атрымаць дазвол на праезд на другі бок жалезнай... Болей »
Здавалася мне, што скандаліст — гэта той, хто ўчыняе скандал, скандаліць. Але мінулагоднія падзеі, якія разгарнуліся пасля кантролю Беластоцкай дэлегатуры Найвышэйшай кантрольнай палаты ў нашай рэдакцыі паказалі, што можна атрымаць гэтую мянушку не скандаліўшы. Дастаткова апынуцца ў становішчы, калі... Болей »
Пасля пастановы Гарадской рады Супрасля ад 26 ліпеня 2003 г. аб перадачы катакомбаў Дабравешчанскаму манастыру здавалася, што справа ўрэшце набліжаецца да шчаслівага завяршэння. Але неўзабавае аказалася, што гэта толькі пачатак новага этапу блукання па пакутах. Дзеля выканання пастановы Рады неабходная... Болей »
Пасля ўвядзення візавага рэжыму ўдалося мне ўрэшце выбрацца ў Беларусь. Не быў я там амаль восем месяцаў. Цікава было як новая сітуацыя паўплывала на памежны рух. Структура кантрабанды тавараў не памянялася. У Польшчу беларусы вязуць папяросы і танныя імпартныя спіртныя напоі. Беларуская гарэлка, пасля... Болей »
У перадвелікапосную суботу 21 лютага ў спартзале „Влукняж” у Беластоку адбыўся гала-канцэрт ХІ Фестывалю „Беларуская песня”. Згаданая песня заняла звыш 80% часу мерапрыемства, саступаючы шмат часу палітыцы. Прашу ў чытачоў прабачэння за згаданую палітыку, але такая ў нас складваецца доля, што трэба пакланяцца... Болей »
Зараз пасля вайны ў новых межах Польшчы пражывала каля 20 працэнтаў людзей няпольскай нацыянальнасці. Найбольш немцаў, каля 3 мільёнаў. У 1945 г. кіруючыя краінай камуністы аб’явілі дзяржаву адзінаэтнічнай. Дактрыну вырашылі прымяніць на практыцы. Адных асімілявалі, іншых прымусілі эміграваць. Паводле... Болей »
За справай скандалу з газам шмат хто ўсведаміў сабе, што Беларусь нешта значыць у еўрапейскай эканоміцы. Раней цераз Беларусь праходзілі чужыя арміі, пакідаючы за сабой руіны, папялішчы і сотні тысяч ахвяр з ліку мясцовага насельніцтва. У другой палове ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі былі пракладзены... Болей »
Сумная вестка аб смерці Зінаіды Навіцкай, шматгадовай дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім маланкава разышлася 10 сакавіка па Беласточчыне і Польшчы. — Нечаканая і балючая для нас смерць дырэктар Зінаіды Навіцкай. Была Яна беларускай... Болей »
Не можна захаваць годнасці, не маючы незалежнасці; не можна быць незалежным, не маючы годнасці. Аб гэтым ведаюць усе народы сярэдняй і ўсходняй Еўропы, якія ў ХХ стагоддзі змагаліся за права на існаванне на сваёй зямлі. Таксама думала беларуская інтэлігенцыя напрыканцы ХІХ стагоддзя, якая, як найбольш... Болей »
Для сербаў Косава было тым, чым для палякаў Вялікапольшча. Там пачыналася сербская дзяржаўнасць, там нараджалася сербская гісторыя. На гэтай зямлі ператрывалі яны стагоддзі войнаў з Візантыяй, турэцкую няволю, італьянска-нямецкую акупацыю падчас ІІ сусветнай вайны. Пасля вымушанага падзелу Югаславіі... Болей »
Нечакана для назіральнікаў палітычнага жыцця ў Польшчы пачаў рассыпацца Саюз левых дэмакратаў. Адзін з палітыкаў правай арыентацыі гэты працэс назваў паланізацыяй посткамуністаў. Меў ён на ўвазе той факт, што да гэтага часу ў такі спосаб паводзілі сябе дзеячы нацыяналістычных груповак, якія кароткатэрмінова... Болей »
У Залатнікі, што за Юхнаўцом, падбухторвала мяне цікавасць. З боку шашы, што з Беластока ў напрамку Страблі, візіткай вёскі каплічка з праваслаўным крыжам, як астравок паміж касцёламі ў Трычоўцы і Юхнаўцы... Іду па абледзянелай вуліцы, разглядаюся. За час, пакуль прайшоў праз усю вёску, мінула мяне адна... Болей »
Недзе ў палове сакавіка заманілася мне зазірнуць на газетныя сайты бліжняга замежжа, у тым ліку і сербскія. І асталася б гэтая заманка ў маім зацішку, калі б не фельетон Яўгена Мірановіча п.з. „Косава без сербаў” у 14 н-ры „Нівы”. Пра шматлікія падзеі ў свеце мы атрымліваем вельмі скандэнсаваную сінтэтычную... Болей »
Сядзіба спадарства Казлоўскіх на новаляўкоўскім хутары, які сёння апынуўся на прамежку поля між маладымі лясамі, што прасцерліся паміж Нарвай і Баброўкай, ды сенажаццю ад гэтай апошняй рачулкі. Згаданыя лясы выраслі невыпадкова: карміліца-зямелька там небагатая, давала небагаты сельскагаспадарчы ўраджай... Болей »
Няма тыдня, каб нехта з польскіх палітыкаў не назваў Беларусі марыянетачнай дзяржавай. Звяртаецца перш за ўсё ўвагу на залежнасць яе ўлад ад кіраўніцтва суседняй краіны. На пачатку красавіка па Інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што Польскае пасольства ў Мінску перадало пратэст міністру замежных спраў Беларусі... Болей »
Нядаўна трапіў мне ў рукі артыкул „Беларусь паміж молатам і накавальняй” Яна Цехановіча апублікаваны на старонках штотыднёвіка „Tylko Polska”. Аўтар выказаў у ім спадзяванне, што неўзабаве Аляксандр Лукашэнка памяняе сваю тактыку ў адносінах да беларускай мовы. „Гэта ж зусім ненармальнае, што ў сталіцы... Болей »
У панядзелак, 26 мая 2003 г., я даведалася, што дзень раней памёр Мікалай Нестаровіч. Я ведала яго шэсць гадоў, ад хвіліны, калі прыехала ў Варшаву вучыцца на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Тады мяне запрасілі на прэм’еру дакументальнага фільма, да якога фотаздымкі рабіў Мікалай... Болей »
Кожны чалавек мае свае правы. У большасці краін яны гарантуюцца канстытуцыяй. Але бывае і так, што напісанае ў канстытуцыі носіць толькі дэкларатыўны характар. Як кажуць — папера ўсё сцерпіць. Напярэдадні дня абароны правоў дзяцей хочацца паразважаць пра тое, якія правы маюць дзеці ў Беларусі, і якія... Болей »
22-23 траўня ў Вільні прайшла юбілейная канферэнцыя Таварыства беларускай культуры. Арганізацыя адсвяткавала свае 15-гадовыя ўгодкі і стала ініцыятарам стварэння Асацыяцыі беларускіх культурных суполак Балтыцкага рэгіёна. Удзельнікамі юбілейных урачыстасцей, акрамя беларусаў Літвы, сталі госці-суайчыннікі... Болей »
Развітальная сустрэча выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя з настаўнікамі і малодшымі сябрамі адбылася 9 чэрвеня з удзелам бацькоў і многіх гасцей. Найлепшыя па вучобе ліцэісты атрымалі ўзнагароды, а іх бацькі пахвальныя граматы з падзякай за добрае выхаванне. Усе белліцэісты паспяхова здалі экзамены на... Болей »