be

Пошук

"novy-chas-10-379-2014" Вынікі:
Новы час 2 (419) 2015
pdf

Новы час 2 (419) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Афіцыйны часопіс Еўрасаюза «EUObserver» са спасылкай на кіраўніцтва МЗС Латвіі, якая з пачатку гэтага года старшынюе ў Савеце ЕС, агучыў амбітныя планы знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны. Напрыклад, кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс заявіў аб наяўнасці перспектыў у супрацоўніцтве з Беларуссю.... Болей »

Новы час 1 (418) 2015
pdf

Новы час 1 (418) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Свежая апытанка Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Літва) адзначае: беларусы ачомаліся ад «Крымнашу», паглядзелі навокал і, падводзячы вынікі года, жахнуліся. Напрыклад, колькасць тых, у каго матэрыяльнае становішча за апошні час пагоршылася, узрасла на 6%:... Болей »

Новы Час 12 (623) 2019
pdf

Новы Час 12 (623) 2019


Так супала, што 2 красавіка адкрываецца шостая сесія Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Нагадаю, гэта афіцыйны «Дзень яднання народаў» Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 годзе Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве дамову «Аб стварэнні супольнасці Расіі і Беларусі». Роўна праз год, 2 красавіка... Болей »

Новы час 3 (420) 2015
pdf

Новы час 3 (420) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Зразумела, на пазачарговай сесіі парламента Аляксандр Лукашэнка быў заняты іншымі справамі. Яму трэба было прадставіць для фармальнага зацвярджэння новага прэм’ер-міністра Беларусі. Адначасова ён распавёў пра паўнамоцтвы міністраў, далейшую працу ўрада (як гэта бачыць ён) і гэтак далей. Аднак чакалі... Болей »

Новы час 4 (421) 2015
pdf

Новы час 4 (421) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Жыццё не стаіць на месцы, і кожны дакумент, а асабліва ваенныя дактрыны, павінны пераглядацца. Таму не дзіва, што ў сувязі з «гібрыднай вайной» Расіі супраць Украіны быў перагледжаны і беларускі закон аб ваенным становішчы. Па-першае, змены ў закон «Аб ваенным становішчы» закранулі якраз пагрозу «зялёных... Болей »

Новы час 5 (422) 2015
pdf

Новы час 5 (422) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Для аналітыкаў супрацьлеглыя заявы Аляксандра Рыгоравіча далі глебу для развагаў на паўмесяцы наперад. Даўшы шмат інфармацыйных падставаў, Лукашэнка з’ехаў на адпачынак у Сочы. Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, гэта адпачынак «кароткатэрміновы». Падчас яго беларускі правадыр «мае намер азнаёміцца... Болей »

Новы час 6 (425) 2015
pdf

Новы час 6 (425) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Да апошняга беларуская сталіца не ведала, ці адбудзецца сустрэча чатырох прэзідэнтаў. Пэўнасць была толькі з Пятром Парашэнкам, які адразу заявіў: ён гатовы ляцець хоць у Мінск, хоць у Астану, хоць да чорта на рогі, абы спыніць вайну. Прылёт жа астатніх лідараў быў пацверджаны толькі ў 15 гадзінаў 11... Болей »

Новы час 7 (424) 2015
pdf

Новы час 7 (424) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Аляксандр Рыгоравіч урэшце заклапаціўся падатковай палітыкай, у якой чорт нагу зломіць. «Скарочана колькасць падаткаў, спрошчана адміністраванне, уведзена электроннае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі падаткаў. Быццам бы стала лепш, што пацвярджаецца міжнародным рэйтынгам. З іншага боку: часта нешта мяняць... Болей »

Новы час 8 (425) 2015
pdf

Новы час 8 (425) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Цягам тыдня ў Беларусі высаджваецца дэсант еўрапейскіх палітыкаў. Да нас прыехалі спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні, намеснік старшыні Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце Сандра Калніэце і намеснік генсека Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід. Па некаторых... Болей »

Новы час 9 (426) 2015
pdf

Новы час 9 (426) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Напрыклад, 8 сакавіка. Маўляў, якое дачыненне сучасныя жанчыны маюць да Розы Люксембург, Клары Цэткін і першага «маршу пустых рондаляў» ткачых у Нью-Ёрку ў 1857 годзе? Рэзка супраць святкавання 8 сакавіка выступаюць некаторыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы. Знакаміты дыякан-публіцыст Андрэй Кураеў... Болей »

Новы Час 13 (624) 2019
pdf

Новы Час 13 (624) 2019


Здавалася б, гісторыя яшчэ сто гадоў таму навучыла: не чапайце крыжы, бо кепска скончыце. А днак беларускія ўлады, як тыя дрэнныя вучні, лічаць, што народная памяць — гэта жартачкі. Пасля таго, як падчас плыні свядомасці, якую чамусьці называюць «вялікай размовай», той, хто лічыць сябе кіраўніком Беларусі... Болей »

Новы Час 14 (625) 2019
pdf

Новы Час 14 (625) 2019


Улады пачалі, здавалася б, незразумелы наступ на грамадзянскую супольнасць. Знос крыжоў у Курапатах — нахабная дэманстрацыя «свайго месца» для апазіцыі. Рэпрэсіі ў Брэсце, датычныя пратэстоўцаў супраць пуску акумулятарнага завода. Забарона шырокага святкавання Дня Волі ў Мінску. Уціск незалежнага прафсаюзу... Болей »

Новы Час 15 (626) 2019
pdf

Новы Час 15 (626) 2019


Самай вядомай тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя — аварыі на Чарнобыльскай АЭС — спаўняецца 33 гады. Забыцца на яе мы не можам, бо Чарнобыль яшчэ доўга будзе грукацца ў нашы сэрцы. Гэты тэрмін — 30 гадоў — перыяд паўраспаду цэзію–137 і стронцыю–90. Але гэта зусім не азначае, што раптам забруджаныя раёны... Болей »

Новы час 12 (491 2015
pdf

Новы час 12 (491 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Самыя парадаксальныя рашэнні часам бываюць самымі слушнымі. Тое, што арганізатары Дня Волі пагадзіліся з Мінгарвыканкамам правесці акцыю ў сярэдзіне працоўнага дня, ператварыла яе ў свята. Вядома, прысутнічаў скептыцызм: ну хто пойдзе ў сераду ў 15 гадзінаў на апазіцыйнае шэсце? Аднак наш народ аказаўся... Болей »

Новы час 11 (428) 2015
pdf

Новы час 11 (428) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Праблемаў у ІП вельмі багата. Гэта і сертыфікаты на прадукцыю, і суправаджаючыя дакументы на тавар, якіх не выдаюць ані на адным рынку краін Мытнага саюза, і забарона наймаць працоўных больш чым тры чалавекі, і гэтак далей. Адказныя чыноўнікі гадамі не заўважаюць гэтыя праблемы. Была спадзяванка выключна... Болей »

Новы час 13 (430) 2015
pdf

Новы час 13 (430) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Напрыканцы сакавіка буйнейшыя «флагманы індустрыі», як іх называлі ў савецкія часы і як іх называе Аляксандр Рыгоравіч, заявілі пра спыненне вытворчасці і перавод сваіх працоўных на 2/3 аплаты заробку: акурат як у апошнія гады «гарбачоўшчыны ». З 27 сакавіка па 6 красавіка галоўны канвеер спыніў МАЗ.... Болей »

Новы час 18 (435) 2015
pdf

Новы час 18 (435) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Святкаванне 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў нас набыло найшырэйшы размах. З гэтым ніхто не спрачаецца: трэба шанаваць ветэранаў, якія прайшлі вайну і выжылі, тым больш, што іх з намі застаецца ўсё меней і меней. Трэба не забывацца, чым была вайна, якім коштам далася перамога, і шанаваць... Болей »

Новы час 14 (431) 2015
pdf

Новы час 14 (431) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Не сакрэт, што славуты «дэкрэт пра дармаедства» яшчэ да яго прыняцця нарабіў шоргату ў асяродках збольшага законапаслухмяных беларусаў. Усе чакалі ад яго нейкіх жудасных захадаў. А на справе ён аказаўся даволі бяззубым. Не хапіла ва ўлады крэатыўнага мыслення, і ў выніку незразумела, як ён будзе працаваць.... Болей »

Новы час 15 (432) 2015
pdf

Новы час 15 (432) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Ніхто не патлумачыў рознагалоссі, з-за якіх Някляеў сказаў: «Гуд бай!». Ніхто не сказаў: «Слухай, не гарачыся, падумай яшчэ, можа застанешся?» Значыць, «сыход з палітыкі Някляева» быў даспадобы ўсім... Болей »

Новы час 16 (433) 2015
pdf

Новы час 16 (433) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Кіраўнік Беларусі ўсё больш аказваецца «ў заходнім трэндзе». Пасля першай мінскай сустрэчы Парашэнкі і Пуціна Захад разглядзеў у Лукашэнку патэнцыял міратворца, нягледзячы на тое, што сам ён абедзвюма рукамі адхрышчваўся ад гэтага звання. А пасля «Мінску–2», калі з Лукашэнкам паручкаліся Меркель і Аланд... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org