- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым Аляксандр Лукашэнка супакоіў Расію: «У некаторых нашых ворагаў, у тым ліку ў Расіі, і ў Беларусі іх хапае, ідуць размовы пра тое, што Лукашэнка хоча ледзь не Калінінградскую вобласць далучыць да Беларусі. Паверце, у мяне такіх планаў... Болей »
Аглядальніка і эксперта Аляксандра Алесіна выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Тым не менш, справа ў адносінах да яго не закрытая, і ён па-ранейшаму абвінавачаны па шпіёнскім артыкуле. У сітуацыі з затрыманнем журналіста КДБ быў у звыклым рэпертуары: ніякай інфармацыі людзям, і як мага больш «туману»... Болей »
Кожны раз, калі мы расстаемся са старым годам, мы імкнёмся развітацца назаўжды з усім горшым, што ў ім было, што здарылася з намі, з нашымі роднымі і блізкімі. І марым забраць з сабой усё лепшае, чым год нас адарыў. З разлікам на працяг у годзе новым, у надзеі дадаць да старога добрага новае лепшае.... Болей »
Афіцыйны часопіс Еўрасаюза «EUObserver» са спасылкай на кіраўніцтва МЗС Латвіі, якая з пачатку гэтага года старшынюе ў Савеце ЕС, агучыў амбітныя планы знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны. Напрыклад, кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс заявіў аб наяўнасці перспектыў у супрацоўніцтве з Беларуссю.... Болей »
Свежая апытанка Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Літва) адзначае: беларусы ачомаліся ад «Крымнашу», паглядзелі навокал і, падводзячы вынікі года, жахнуліся. Напрыклад, колькасць тых, у каго матэрыяльнае становішча за апошні час пагоршылася, узрасла на 6%:... Болей »
Вы чыталі нашу Канстытуцыю? Там усяго 9 раздзелаў і 146 артыкулаў. Цікавы дакумент, а галоўнае — карысны, і нават дэмакратычны, нягледзячы на папраўкі 1996 і 2004 гадоў. Але толькі для каго наша Канстытуцыя — асноўны закон? І ці наогул яна — Асноўны закон? Калі прааналізаваць канстытуцыю СССР 1936 года... Болей »
Зразумела, на пазачарговай сесіі парламента Аляксандр Лукашэнка быў заняты іншымі справамі. Яму трэба было прадставіць для фармальнага зацвярджэння новага прэм’ер-міністра Беларусі. Адначасова ён распавёў пра паўнамоцтвы міністраў, далейшую працу ўрада (як гэта бачыць ён) і гэтак далей. Аднак чакалі... Болей »
Жыццё не стаіць на месцы, і кожны дакумент, а асабліва ваенныя дактрыны, павінны пераглядацца. Таму не дзіва, што ў сувязі з «гібрыднай вайной» Расіі супраць Украіны быў перагледжаны і беларускі закон аб ваенным становішчы. Па-першае, змены ў закон «Аб ваенным становішчы» закранулі якраз пагрозу «зялёных... Болей »
Для аналітыкаў супрацьлеглыя заявы Аляксандра Рыгоравіча далі глебу для развагаў на паўмесяцы наперад. Даўшы шмат інфармацыйных падставаў, Лукашэнка з’ехаў на адпачынак у Сочы. Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, гэта адпачынак «кароткатэрміновы». Падчас яго беларускі правадыр «мае намер азнаёміцца... Болей »
Да апошняга беларуская сталіца не ведала, ці адбудзецца сустрэча чатырох прэзідэнтаў. Пэўнасць была толькі з Пятром Парашэнкам, які адразу заявіў: ён гатовы ляцець хоць у Мінск, хоць у Астану, хоць да чорта на рогі, абы спыніць вайну. Прылёт жа астатніх лідараў быў пацверджаны толькі ў 15 гадзінаў 11... Болей »
Аляксандр Рыгоравіч урэшце заклапаціўся падатковай палітыкай, у якой чорт нагу зломіць. «Скарочана колькасць падаткаў, спрошчана адміністраванне, уведзена электроннае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі падаткаў. Быццам бы стала лепш, што пацвярджаецца міжнародным рэйтынгам. З іншага боку: часта нешта мяняць... Болей »
Цягам тыдня ў Беларусі высаджваецца дэсант еўрапейскіх палітыкаў. Да нас прыехалі спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні, намеснік старшыні Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце Сандра Калніэце і намеснік генсека Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід. Па некаторых... Болей »
Напрыклад, 8 сакавіка. Маўляў, якое дачыненне сучасныя жанчыны маюць да Розы Люксембург, Клары Цэткін і першага «маршу пустых рондаляў» ткачых у Нью-Ёрку ў 1857 годзе? Рэзка супраць святкавання 8 сакавіка выступаюць некаторыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы. Знакаміты дыякан-публіцыст Андрэй Кураеў... Болей »
Здавалася б, гісторыя яшчэ сто гадоў таму навучыла: не чапайце крыжы, бо кепска скончыце. А днак беларускія ўлады, як тыя дрэнныя вучні, лічаць, што народная памяць — гэта жартачкі. Пасля таго, як падчас плыні свядомасці, якую чамусьці называюць «вялікай размовай», той, хто лічыць сябе кіраўніком Беларусі... Болей »
Створаны нядаўна ЕАЭС надаў імпэту расійскаму прэзідэнту па пашырэнні ўплыву на сябраў ЕАЭС, Мытнага саюза і яшчэ шматлікіх агульных арганізацый. Але нічога новага ён не прыдумаў. Ён вярнуўся да старой ідэі агульнай валюты. Яшчэ пры абмеркаванні стварэння самога ЕАЭС у мінулым годзе эксперты і палітыкі... Болей »
Улады пачалі, здавалася б, незразумелы наступ на грамадзянскую супольнасць. Знос крыжоў у Курапатах — нахабная дэманстрацыя «свайго месца» для апазіцыі. Рэпрэсіі ў Брэсце, датычныя пратэстоўцаў супраць пуску акумулятарнага завода. Забарона шырокага святкавання Дня Волі ў Мінску. Уціск незалежнага прафсаюзу... Болей »
Самай вядомай тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя — аварыі на Чарнобыльскай АЭС — спаўняецца 33 гады. Забыцца на яе мы не можам, бо Чарнобыль яшчэ доўга будзе грукацца ў нашы сэрцы. Гэты тэрмін — 30 гадоў — перыяд паўраспаду цэзію–137 і стронцыю–90. Але гэта зусім не азначае, што раптам забруджаныя раёны... Болей »
Праблемаў у ІП вельмі багата. Гэта і сертыфікаты на прадукцыю, і суправаджаючыя дакументы на тавар, якіх не выдаюць ані на адным рынку краін Мытнага саюза, і забарона наймаць працоўных больш чым тры чалавекі, і гэтак далей. Адказныя чыноўнікі гадамі не заўважаюць гэтыя праблемы. Была спадзяванка выключна... Болей »
Напрыканцы сакавіка буйнейшыя «флагманы індустрыі», як іх называлі ў савецкія часы і як іх называе Аляксандр Рыгоравіч, заявілі пра спыненне вытворчасці і перавод сваіх працоўных на 2/3 аплаты заробку: акурат як у апошнія гады «гарбачоўшчыны ». З 27 сакавіка па 6 красавіка галоўны канвеер спыніў МАЗ.... Болей »
Святкаванне 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў нас набыло найшырэйшы размах. З гэтым ніхто не спрачаецца: трэба шанаваць ветэранаў, якія прайшлі вайну і выжылі, тым больш, што іх з намі застаецца ўсё меней і меней. Трэба не забывацца, чым была вайна, якім коштам далася перамога, і шанаваць... Болей »