- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вучэбны дапаможнік для 5 класа агульнаадукацыйных ўстаноў з беларускай мовай навучання. Дапаможнік выпушчаны Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь... Болей »
Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну. Маленькія... Болей »
Дарагія Дзеткі. Даўно-даўно, у сівым мінулым, калі ў старажытнай краіне Іудзеі правіў бязлітасны цар Ірад, а над усёй зямлёю ўладарыў горды рымскі кесар Аўгуст, у маленькім гарадку Віфлееме сышоў з нябёс і нарадзіўся з цела Прасвятой Дзевы Марыі Госпад наш Уладар і Бог — Ісус Хрыстос. Ці хочаце, каб... Болей »
Каб лепш спазнаць Божую славу, нам трэба вывучаць нябёсы. Такімі даследаваннямі займаецца астраномія (па-грэцку "астра" значыць "зорка") – навука, якая вывучае планеты, спадарожнікі, зоркі і іншыя аб’екты, якія знаходзяцца па-за межамі Зямлі. Усю гэту прастору і аб’екты ў ёй называюць космасам.... Болей »
Гэтая кніга падобна на домік-пальчатку, бо ў ёй жывуць цікаўная рыбачка і зайчаня, якое лічыць сябе смельчаком, нарвежскі кот у каралях і нават цуд на балконе. Як у іх атрымалася знайсці агульную мову і ўжыцца ў адной кніжцы, не звандраваўшы ў суседнюю казку?... Болей »
У гэтай кніжцы жывуць найразумнейшыя папугаі. І з гэтай кніжкі вельмі добра відаць афрыканскіх кракадылаў. А цікавых таямніц у гэтай кніжцы больш, чым старонак!... Болей »
Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі... Болей »
Хто варушыцца ў левым чаравіку? Колькі сланоў можа змясціцца ў звычайным пакоі? Што такое таямніцы і чаму іх варта захоўваць? Як правільна боўтаць нагамі і спяваць словы ў лесвічныя пралёты? На гэтыя пытанні спрабуюць знайсці адказы героі казак Алены Мальчэўскай. Шчаслівыя людзі, шытыя сланы і пухнатыя... Болей »
Калі на замёрзлым вадаёме вы бачыце, што чалавек праваліўся пад лёд, тут жа клічце на дапамогу ці званіце ў службу бяспекі. Да проламкі набліжайцеся вельмі асцярожна, лепш за ўсё паўзком, шырока раскінуўшы рукі. Чалавеку, які топіцца, працягніце кій або канец дошкі і, калі той ухопіцца за яго, цягніце... Болей »
Дзіцячая кніжка для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. У кнізе распавядаецца, колькі яны жывуць, як растуць і што любяць есці. А яшчэ — ці можна іх карміць марозівам! "Калі дзеці ядуць, яны растуць і становяцца большымі і большымі! І мацнейшымі! Тое ж... Болей »
Васіл Гулеуры – грузінскі дзіцячы пісьменнік, аўтар больш за 30 апублікаваных кніг за два дзесяцігоддзі пісьменніцкай дзейнасці. Яго творы былі ўзнагароджаны некалькімі нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі: прэміяй імя Якаба Гогебашвілі (тройчы), прэміяй Сагурама, прэміяй Цэра. Быў намінаваны на прэмію... Болей »
На шашы. Штохвіліны на шашы Шумна, як на кірмашы. Шоргат, Шорах, Шум птушыны. За машынаю машына. Нешта шэпча Шына шыне. Шпак шыкуе На шыпшыне. А пад шатамі ў цішы На ляшчыне спарышы. У капелюшы спарыш, Пашукай спарыш, малыш Шпарка па шашы ў кашы Пашыбуюць спарышы. Шэпча шустрая шаша: — Не спяшайцеся... Болей »
Мама Му стаяла на пашы. “Якая цудоўная восень”, думала яна. “Лісце такое каляровае. А як прыгожа, калі сонца свеціць скрозь галінкі дрэваў.” Раптам яна нешта ўбачыла. Пакажу Крумкачу, калі прыляціць, сказала яна. – Вось ужо ён узрадуецца!... Болей »
Кнігу вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц склалі вельмі цікавыя апавяданні, п’есы і вершы, прысвечаныя Божаму Нараджэнню. Пісьменніца надзвычай займальна расказвае пра падзеі, звязаныя з нараджэннем Божага Сына, пра вялікіх святых і незвычайныя гісторыі з жыцця простых людзей. Героі гэтай... Болей »
У гэтай кнізе чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі — героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак. У выданне ўвайшлі творы з кніг М. Чарняўскага, адзначаных... Болей »
Кніга знаёміць з цікавымі з’явамі прыроды і незвычайнымі прыгодамі зверанят. Самым дапытлівым адрасуюцца казкі-загадкі, а дзіцячым лялечным тэатрам — п’еса-казка «На паляне, каля ёлкі...». — Мядзведзік любіць чытаць, асабліва вясёлыя кніжкі пра дзетак. Вось і ты вазьмі кнігу пра Патапку і яго сяброў... Болей »
Міхал хацеў папрасіць пана Канстанціна, каб на дзень-другі адпусціў дамоў. Магчыма, дазволіў бы пан Канстанцін, і ён, Міхал, абавязкова знайшоў бы новае Пархвенава жытло (людзі падказалі б, дзе яно, людзі ўсё ведаюць), але пачаліся жорсткія баі з царскім войскам, якое ўзначаліў генерал-паручнік Аляксандр... Болей »
Красворды і загадкі ў алфавітным парадку для маці, для таткі, для кожнага дзіцяткі. А можа, для прыяцелькі ці для выхавацелькі. Ды з любой нагоды ёсць яшчэ прыгоды для дзетак-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Вам ужо цікава? Дык хутчэй за справу! Адгадаем мігам — прачытаем кнігу! Прапануецца выхавацелям... Болей »
Праект на тэму «Абмен валют» падрыхтаваны Беларускім народным банкам дзеля знаёмства вучняў з асобнымі элементарнымі эканамічнымі паняткамі, з якімі навучэнцы сутыкаюцца ў штодзённым жыцці. Напрыклад, «Што такое валюта і навошта яна патрэбна?», «Як абмяняць валюту?». Падчас прагляду навучэнцы атрымліваюць... Болей »
Дзяўчынка Карына і хлопчык Граня ў пошуках Краіны Ведзьмаў сустракаюцца з пластмасавымі чалавечкамі, знаёмяцца з Белай Варонай — валадаркай загадкавай Краіны Сонечных Зайцоў. Яны дапамагаюць маленькаму скарбніку Ліну вярнуць украдзены чароўны посах. Нямала вясёлых і цікавых прыгод адбываецца і з амерыканскай... Болей »