- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга з’яўляецца першым манаграфічным даследаваннем рытмічнай арганізацыі верша Р. Барадуліна. Раскрыты заканамернасці функцыяніравання рытмічнай арганізацыі як кампанента паэтыкі верша. Прааналізаваны шырокі спектр версіфікацыйных форм у паэзіі Р. Барадуліна. Значная ўвага надаецца семантыцы рытму і... Болей »
У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце). ... На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх... Болей »
Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”).... Болей »
Мы прывыклі бачыць гэтых людзей на барыкадах. Між тым яны жывуць не толькі адной палітыкай. Прапаную паглядзець на іх праз прызму новага ракурсу, які складаецца з амаль невядомых грамадству хобі і захапленняў, а таксама некаторых эпізодаў асабістага жыцця. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
"Краіна ілюзыяў" - майстэрскае спалучэньне (а нярэдка супрацьпастаўленьне) рэпартажных работ пад агульнай шапкай "Несвабода" і "салёнавых" выяваў Жанчыны Ва Ўсіх Яе Праявах (калі заўгодна, Ва Ўсім Яе Харастве). У залежнасьці ад аўтарскай задумы розьніцца й тэхніка: успрыманьне альбо апускаецца ў межава-кантраставыя... Болей »
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка Алеся Жука ўвайшлі аповесці «Чыгун», «Халодная птушка», «Паляванне на Апошняга Жураўля», «Праклятая любоў» і апавяданні розных гадоў. Гэтыя творы ў свой час адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміяй імя I. Мележа... Болей »
Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што адгэтуль усе міфы пра так званую «беларускую памяркоўнасць» і «стабільнасць», якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці... Болей »
Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. У Берасці, на тэрыторыі Берасцейскае крэпасці... Болей »
Чаму Варшава стала трэцім месцам ягонага пахавання? Чаму Сталін перадаў палякам у 1938 г. труну з парэшткамі караля? Чаму яе павезлі не ў каралеўскі Вавель у Кракаве а ў Воўчын, каля Берасця? Што ўвосень 1987 г. убачылі археолаг Міхась Ткачоў, выкладчык Аляксандр Мілінкевіч з сынам і мастак-рэстаўратар... Болей »
Сённяшняя Рэспубліка Беларусь – сапраўдная краіна парадоксаў. Гэтаксама ў ідэалогіі, як у гісторыі і культуры. Даўно няма афіцыйнай камуністычнай ідэалогіі, а помнікі і вуліцы ў гонар яе заснавальнікаў у краіне лічацца тысячамі. Як у сталічным метро, дзе пад зямлёй знаходзіцца станцыя «Плошча Леніна»... Болей »
Чаму буйны палескі землеўладальнік пайшоў супраць плыні і звязаў сябе з беларускім нацыянальным рухам калі амаль уся даўняя беларуская шляхта лічыла сябе палякамі і змагалася за новую польскую дзяржаву? Чаму Раман Скірмунт не ратаваўся ад «Чырвонай арміі» у верасні 1939 г.? Чаму яго не абараніў мясцовы... Болей »
На паўночным захадзе Беларусі ў Ашмянскім раёне каля мястэчка Гальшаны, а дакладней, паўтара кіламетра далей, пры дарозе ў Баруны знаходзіцца мясціна з незвычайнай назвай «Карабель». Гэта найвышэйшы ва ўсёй ваколіцы пагорак, вяршыня якога акружаная добра захаваным насыпным земляным валам і ровам. Мясцовы... Болей »
Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. Чаму замак у Лідзе адрозніваецца ад іншых... Болей »
Знакаміты Лаўрышаўскі манастыр – другі сярод самых старажытных праваслаўных манастыроў на Панямонні пасля Барыса-Глебскага ў Горадні. Аўтэнтычная пісьмовая крыніца XIII стагоддзя, Галіцка-Валынскі летапіс, паведамляе, што каля 1262 года князь Войшалк, сын першага вялікага князя літоўскага Міндоўга, «учыніў... Болей »
У Беларусі пра Крэва ведае, ці прынамсі чуў, кожны школьнік. У падручніках па гісторыі абавязкова згадваецца Крэўская ўнія 1385 года паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Сённяшняе Крэва – звычайная вялікая вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласці. Але ў нашай краіне не знойдзеш... Болей »
Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. Як адкрылі Горадзен над Нёмнам? Колькі мураваных... Болей »
Вясковы настаўнік, антырасейскі паўстанец, судовы следчы, сялянскі адвакат, але найперш – пачынальнік навейшай беларускай літаратуры, першы вялікі нацыянальны паэт, будзіцель беларускага народа. Гэта ён назваў нашую мову «адзежай душы», паэтычна, але і з навуковай дакладнасцю акрэсліў этнічныя межы Беларусі:... Болей »
Чаму пасля бурлівай маладосці князь Міхал Клеафас Агінскі пераехаў у Залессе, пад Смаргонь? Ці ён, баявы афіцэр, які ваяваў супраць расейцаў пад камандваннем Касцюшкі, паверыў абяцанкам Напалеона Банапарта адрадзіць Вялікае княства Літоўскае? Чаму пайшоў на службу да цара Аляксандра I? Ці ў Залессі быў... Болей »
Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя.www.belsat.eu ... Болей »
Па дарозе ў Берасце быў Камянец. Ян Лясота: „Ia, Ian Lasota, jenerał jkmści woiewodztwa Brzeskiego, zeznawam tym moim relacyinym kwitem: iż ia, będąc wzięty i użyty od sławetnych, pana Bazylego Kaszuby, wojta Kamienieckiego, a pana Marcina Bocewicza burmistrza — rajcow, ławnikow wszystkiego magistratu... Болей »