be

Пошук

"lyudmila-rusava" Вынікі:
Пантофля Мнемазіны
epub

Пантофля Мнемазіны

Раман
Рублеўская Людміла

Вы разбіраецеся ў пагонах? Я – не. Таму цяпер і сяджу ў закутку, дзе на адным маніторы бачу, як людзі ідуць па лесвіцы ўніз, на другім – уверх. Як на малюнку аўстрыйскага мастака Эшэра, які любіў маляваць неіснуючыя канструкцыі, па якіх то жамяра поўзае, то чалавечкі. Ну скуль мне было ведаць, што маленькае... Болей »

Дагератып
epub

Дагератып

дэкадансны раман
Рублеўская Людміла

Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу. У наш час маладая журналістка Сімка дапамагае разблытаць сямейныя таямніцы біёлагу... Болей »

Пад залатымі трубамі
epub

Пад залатымі трубамі

Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік
Рублеўская Людмiла

Імчыць вершнік. Мільгаюць магутныя дрэвы, узгоркі, палі... Вершнік у ваўчынай скуры, накінутай на плечы, у скураным шлеме з рагамі час ад часу падносіць да вуснаў медны паляўнічы рог – на ім сляпуча ззяе адбітак сонца, – закідвае галаву і трубіць. Гукі ўрачыста ўзлятаюць у неба. Над вершнікам кружляе... Болей »

Авантуры Пранціша Вырвіча

Авантуры Пранціша Вырвіча

Пенталогія
Рублеўская Людміла

Авантуры Пранціша Вырвіча — серыя раманаў беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай, пенталогія, гістарычнае беларускае фэнтэзі. Галоўныя героі — шляхціц Пранціш Вырвіч і доктар Баўтрамей Лёднік. Падзеі рамана адбываюцца ў XVIII стагоддзі. Пранціш Вырвіч — галоўны герой. Сын шарачка Вырвіча з Падняводдзя.... Болей »

Золата забытых магіл
epub

Золата забытых магіл

Паралельны раман
Рублеўская Людміла

А што яшчэ ён спадзяваўся ўбачыць, углядаючыся праз мокрае акно ў ноч, у восень, у безнадзейнасць? Быць самотным — значыць трошкі памерці. Нешта стукнула ў шыбу, нібыта адзінота прасілася ў пакой… Не, яна, халодная пані Адзінота, ужо даўно царуе тут. Сядзіць побач, перад полымем каміна. І што ёй да ценяў... Болей »

Пярсцёнак апошняга імператара
epub

Пярсцёнак апошняга імператара

Аповесць
Рублеўская Людміла

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падахоўнага. Той ушчаміўся спіной у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым... Болей »

Дабрадзейныя
epub

Дабрадзейныя

Апавяданне
Рублеўская Людміла

Няма жанчыны няшчаснейшай, чым дабрадзейная. Асабліва калі табе за трыццаць, і ты ўжо ...наццаць гадоў жонка мужа, які не адрознівае Пікаса ад Маціса, і восень сёлета загасцілася, і сунуцца колы твайго лёсу па выбітай каляіне — і, можа, ніколі, ніколі не збочаць... Лілія Іванаўна, дызайнер па інтэр’ерах... Болей »

Скрыня Пандоры
epub

Скрыня Пандоры

Апавяданне
Рублеўская Людміла

Паштовае аддзяленне горада Б* месцілася ў аднапавярховым цагляным дамку, амаль схаваным пад шатамі старых ліп. Цяпер, перадкаляднымі маразамі, ліпы захуталіся ў высакародную шэрань — гэткія важныя пані, што нібыта зусім заштурхалі ў куток яснага марознага дня сціплы будыначак пошты. А ў будынку паштмайстар... Болей »

Сэрца мармуровага анёла
epub

Сэрца мармуровага анёла

Аповесьць
Рублеўская Людміла

Люблю вандраваць. Часам гэтая схільнасць ублытвае мяне ў авантурныя падзеі, якія не да твару такой самавітай асобе, як я, з навуковай ступенню кніжкамі і працай у сталічным музеі... Ды не, гэта я перабольшваю наконт маёй самавітасці. Па-ранейшаму не паважаю сур’ёзных паседжанняў і павучальных размоў... Болей »

Шляхецкія апавяданні
epub

Шляхецкія апавяданні

Апавяданні
Рублеўская Людміла

Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і... Болей »

Дыярыуш пані
epub

Дыярыуш пані

Апавяданні
Рублеўская Людміла

Перасыпаю хвіліны з далані на даланю. Яны блішчаць і пяшчотна шаргочуць, быццам перліны. У паўпразрыстым цэнтры кожнай — вострая зрэнка вечнасці. Можа быць, гэта сапраўды толькі перліны. Сёння зноў перад замкам праязджалі гэтыя. Нешта крычалі, ці то клікалі з сабою, ці то пагражалі. Страусавыя пёры ківаліся... Болей »

Жаніх панны Данусі
epub

Жаніх панны Данусі

Жахлiвае апавяданне
Рублеўская Людміла

Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны... Болей »

Жалезная кнопка
epub

Жалезная кнопка

Апавяданне
Рублеўская Людміла

У тыя часы я захаплялася постімпрэсіяністамі. Не тое, каб я цалкам разумела іх мастацтва — хутчэй, падабаліся яны самі: маладыя, дзёрзкія, бедныя... Я таксама была маладая, дзёрзкая і бедная. Як, прынамсі, палова маіх аднакурснікаў. Што можа параўнацца па вастрыні перажыванняў з першымі днямі ў вялікім... Болей »

Сутарэнні Ромула
epub

Сутарэнні Ромула

Раман
Рублеўская Людміла

Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі падзяліць лёс тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы. «Лячыў»… Звычайныя словы ў ягоным цяперашнім жыцці набывалі новы злавесны сэнс. Нібыта пачварна скажаліся абрысы прадметаў, якія ўпалі... Болей »

Скокі смерці
epub

Скокі смерці

Гатычны раман
Рублеўская Людміла

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад смерцю апошняга прычасця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!..... Болей »

Гісторыі пані
epub

Гісторыі пані

Нявыдуманыя аповеды
Рублеўская Людміла

Ці шмат са мной здаралася незвычайнага? Гэта гледзячы як ацэньваць... Часам выпіты кубак кавы можа стацца падзеяй большай, чым землятрус. Нашае жыццё — гэта наша памяць. А нічога больш няпэўнага за памяць няма. Што мы бачым, азірнуўшыся? Бляск разбітых шкельцаў? Раскіданыя там-сям рэдкія дыяменты? Але... Болей »

Кветка малайскага лёну
epub

Кветка малайскага лёну

Апавяданне
Рублеўская Людміла

Атрамантавая пляма на белай паверхні парты нагадвала профіль Гогаля. Нізкая грыўка, востры дзюбаты нос, вусы... Міхась столькі сёння глядзеў на гэтую плямку, што калі б зараз заплюшчыў вочы — усё роўна працягваў бы яе бачыць. Каб ён быў дзяжурным, дык зараз жа прыйшлося б узяць сцізорык і сашкрабаць... Болей »

Масоўка
epub

Масоўка

Апавяданне
Рублеўская Людміла

Можна ставіцца да іх скептычна — яшчэ адно «калямастацкае кола». Масоўка... Фон для дзеяння на кіназдымачнай пляцоўцы. Некаторыя трапляюць сюды выпадкова, на дзень-два, каб пасля ўсё жыццё расказваць, як здымаліся ў кіно. Некаторыя, што маюць сталыя прафесіі ў «рэальным» жыцці, прыходзяць сюды зноў і... Болей »

Адзінка
epub

Адзінка

Фантастычнае апавяданне
Рублеўская Людміла

Вядзьмак сядзіць на лаўцы каля свайго пад’езда. У руках — кульбачка, твар — у цені вялізнага капелюша, ногі — у залапленых валёнках з галёшамі. Нават пад’ездныя п’яніцы даўно страцілі надзею займець ад гэтага глухога жабрака нейкую капейчыну — хоць выпрошвалі на «апахмелку» і ў скупечы-пракурора з першага... Болей »

Іслачскія імпрэсіі
epub

Іслачскія імпрэсіі

Імпрэсіі
Рублеўская Людміла

На самай высокай галінцы сасны сядзіць Лесавічок. Ля вершаліны ігліца мяккая, маладзенькая, нібыта пакрытая воскам... І сама вершаліна, як загарэлая дзявочая шчака — бурштынавая, гладкая... Леcaвік пагойдваецца на сваёй галінцы ў свеце аблачынна-сонечным, хвойна-карункавым, і глядзіць на мяне пpaз квадратнае... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org