- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганс Ехэн ШМІДТ, кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску: «Я не хачу вельмі хутка развітацца з вашай краінай...» На гэтым тыдні новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску амбасадар Ганс Ехэн Шмідт даў першую прэс-канферэнцыю, падчас якой распавёу пра асноўныя прынцыпы сваёй працы. "Мне вельмі прыемна выконваць функцыю кіраўніка... Болей »
Пасол Расіі прадказвае саюзны рэферэндум "Скончацца выбары ў Расіі, мы вернемся да стварэння Канстытуцыйнага акта. У кіраўніцтва Расіі і Беларусі няма альтэрнатыўных шляхоў, як нарошчваць супрацоўніцтва. Гэтую працу трэба актывізаваць ", - заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў падчас апошняй... Болей »
Без намётаў... Чарговая пратэстная акцыя індывідуальных прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Мінску 18 лютага, была самай малаколькаснай. На гэты раз усё абышлося без перакрывання руху на праспекце Незалежнасці. Не было на Кастрычніцкай плошчы і абяцаных некаторымі прадпрымальнікамі намётаў. Увогуле пачатак... Болей »
«Беларуская мова павінна аб'ядноўваць, а не наадварот» У мінулых нумарах "Народнай волі" палітолаг Уладзімір Падгол выступіў з прапановай аб правядзенні 25 сакавіка - у дзень 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гэткім чынам Падгол прапануе адзначыць слынную... Болей »
Я не памерла, я адыходжу, каб жыць. Жывіце i вы Ірыну Казуліну, якая памерла ў мінулую суботу, пахавалі ў сераду, 27 лютага, на могілках, што побач з вёскай Тарасава Мінскага раёна. Труну з целам нябожчыцы прывезлі ў касцёл Святых Алены i Сымона яшчэ ў аўторак у 20 гадзін вечара. Грамадзянская паніхіда... Болей »
«У Беларусі я не адчуваю сябе ў бяспецы» Намеснік галоўнага рэдактара зачыненай уладамі недзяржаўнай газеты "Згода" Аляксандр Здзвіжкоў, які быў асуджаны на тры з паловай гады за перадрукоўку ў газеце карыкатур на прарока Мухамеда, стаў яшчэ адным палітзняволеным, якога на мінулым тыдні вызвалілі беларускія... Болей »
Хашчавацкі не прайшоў цэнзуру У новы каталог беларускіх фільмаў 'Беларускае кіно. Персаналіі" не ўвайшла ніводная стужка Юрыя Хашчавацкага. На пачатку гэтага года Беларускі саюз кінематаграфістаў выпусціў каталог беларускіх дзеячаў кіно. Рэжысёр Юрый Хашчавацкі не быў здзіўлены, не ўбачыўшы там свайго... Болей »
Лябедзька прыняў выклік Адзіны спіс кандыдатаў ад дэмакратычных сіл на наступных парламенцкіх выбарах амаль зацверджаны, але, падобна, кропкі ў ім ставіць яшчэ рана. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Аляксандра Мілінкевіча, ягоны дарадца па міжнародных справах Аляксандр Лагвінец днямі выступіў з нечаканай... Болей »
Пачатак халоднай вайны? Паміж ЗША і Беларуссю грымнуў дыпламатычны скандал. Сваімі каранямі гэты скандал, магчыма, бярэ пачатак яшчэ ад 2006 года, калі прэзідэнт ЗША Джордж Буш выдаў указ аб фінансавых санкцыях у адносінах да дзесяці беларускіх чыноўнікаў, якія мелі дачыненне да парушэнняў правоў чалавека... Болей »
472 беларусы могуць стаць неўязнымі ў Польшчу Польская няўрадавая арганізацыя "Фонд Свабода і дэмакратыя" апублікавала рапарт па выніках даследаванняў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Дакумент перш за ўсё выклікае цікавасць тым, што ўтрымлівае спіс дзяржаўных чыноўнікаў, дзеячаў культуры, супрацоўнікаў... Болей »
Зварот Саюза беларускіх пісьменнікаў да грамадзян Беларусі Шаноўныя суайчыннікі! У духоўнай спадчыне чалавецтва адным з самых важных багаццяў з'яўляецца родная мова. Без яе немагчыма стварыць нацыянальную культуру. А існаванне народа без сваёй культуры пазбаўленае высокага сэнсу. Вялікая ўвага мовам... Болей »
«Чарнобыльскі шлях-2008» Ствараецца аргкамітэт па правядзенні 26 красавіка ў Мінску "Чарнобыльскага шляху - 2008". 3 такой ініцыятывай выступіў экскандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. "Сёння беларусаў хвалююць змяненні ў заканадаўстве, скіраваныя на адмену сацыяльных гарантый для перасяленцаў... Болей »
Замест волі - дубіны. арышты. кроў... Па старым сцэнарыі У мінулы аўторак дэмакратычная грамадскасць святкавала 90-годдзе ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Напярэдадні Дня Волі (так у народзе называюць гэтую дату) афіцыйныя ўлады абралі для сябе звыклую тактыку — тактыку прэвентыўных затрыманняў.... Болей »
По ком молчит колокол В воскресенье, за пару дней до ненастья, я был в Хатыни. Там все так же, как и много лет назад, когда я был там последний раз. Только мох пробилcя в расщелинах между плитами, особенно на дорожках к хатам. А так все по-старому, даже талая, неведомо откуда взявшаяся в эту бесснежную... Болей »
Андрэй Кім застаецца за кратамі 1 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы распачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма. Ён абвінавачваецца па 364-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі - "Гвалт або спроба гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі".... Болей »
«Са свайго боку я зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб зруйнаваць гэты рэжым» У аўторак адбыўся суд над cябрам незарэгiстраванага "Маладога фронту" Кацяй Салаўёвай. Згодна з прыгаворам, Кацярына Салаўёва прызнана вiнаватай у дзеяннi ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi i аштрафавана на 1 мільён 750 тысяч... Болей »
Ад варот - паварот Еўрасаюз працягнуў яшчэ на год абмежаванне на ўезд на тэрыторыю краін ЕС шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у ліку якіх і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, а таксама замарожванне іх фінансавых рахункаў. Паводле паведамлення прэс-службы ЕС, "чорны" спіс чыноўнікаў пакінуты без змяненняў, хоць... Болей »
Сярэдняя працягласць жыцця мужчын Магілёўскай і Віцебскай абласцей складае ўсяго 59 гадоў. Да 40% бясплодных пар Беларусі не могуць мець дзяцей па віне мужчыны. Валерый Лектараў: «Маё пакаленне калісьці актыўна працавала ў плане аднаўлення насельніцтва. А сёння многія маладыя мужчыны не могуць гэтага... Болей »
Анатоль Лябедзька: «Улюбым выпадку з'езд адбудзецца» На 20 красавіка прызначаны з'езд Аб'яднанай дэмакратычнай партыі. Аднак яшчэ ў мінулы аўторак (калі нумар газеты рыхтаваўся да друку) пытанне аб памяшканні так і не было вырашана. - Тэхнічнае пытанне пераўтварылася ў палітычнае, - сказаў "Народнай... Болей »
Аляксандр Мілінкевіч: «Народная воля» - дэмакратычны прапагандыст песімізму 3 тых часоў, калі на апазіцыйным палітычным небасхіле з'явіўся былы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Мілінкевіч, сплыло нямала вады. Шмат гучных заяў зроблена ім за гэтыя гады. і ўсе як быццам правільныя... Болей »