- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1994 г. прыпала 50-я гадавіна існавання беларускага школьніцтваў пасляваеннай Полыпчы. Значыць, мінулага паўвека той дзейнасці беларусаў, якая з'яўлялася і будзе з'яўляцца адной з важнейшых умоў захавання нашых традыцый, развіцця культуры і роднай мовы, здабывання ведаў з нашай мінуўшчыны і павышэння... Болей »
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы... Болей »
Імя Сямёна Георгіевіча Шарэцкага на сённяшні час — адно з самых вядомых на Беларусі. Найперш як апазіцыйнага дзеяча, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання. Таму, хто чытае недзяржаўную прэсу, добра знаёмы і Шарэцкі-публіцыст: адназначна крытычны, нават задзірысты ў дачыненні да... Болей »
Выданне прысвечана 50-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыняай вайне. У ім асвятляецца складаны шлях стварэння беларускай дэяржаўнвсці, трагічны лёс многапакутнага народа ў гады другой сусветнай і Айчыннй войн, яго мужнасць, гераізм і ўклад у перамогу над ворагам. Дпя шырокага кола чытачоў.... Болей »
Пошук сэнсу быцця ў перыяд вялікага размежавання асабліва актуальны. Вельмі важна знайсці балявую кропку паўсядзённай рэчаіснасці, яе нярвовы вузел, каб хутчэй выбрацца з "чорнай дзіркі", у якую правалілася раней вялікая краіна ў выніку краху "перабудовачных" рэфарматарскіх летуценняў. Аўтары даследуюць... Болей »
Пастаўшчына і Мядзельшчына – радзіма і жыватворная крыніца натхнення вядомага белар ускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Аматары прыгожага пісьменства з гэтай кнігі могуць даведацца пра краявіды і гісторыю родных мясцін Паэта, яго творы пра родны край, словы землякоў пра Майстра; пра літаратурныя семінары... Болей »
У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі... Болей »
З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта... Болей »
Шаноўны чытач, Перад Табою кніга пра Беларусь, беларусаў, як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, чалавек цікавага лёсу, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства... Болей »
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя... Болей »
У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. У працэсе падрыхтоўкі тэкстаў да друку былі выяўленыя артаграфічныя разыходжаньні ў напісаньні адных і тых жа слоў у межах... Болей »
У другой запар беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у... Болей »
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя... Болей »
Пачатковая нямецкая окупація 1915 году раздзяліла Беларусь на дзьве часьці, і пад той час, як заходная часць дзяліла добрую і благую долю з Літвой, усходняя Беларусь далей аставалася пад уласьцю Расейскае Імпері. У межах апошняе апынулася переважываючая часць Беларускай зямлі з насяленьнем каля 8 мільенау... Болей »
Кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь» уяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце «Савецкая Беларусь», якую рэдагаваў вядомы пісьменнік Міхась Чарот. Скразная тэма кнігі – беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка. Беларусізацыя, жыццё... Болей »
Республика Беларусь (1990-1996): от парламентской республики к авторитарному режиму : материалы научной конференции (25 февраля 2022 года) / Под науч. ред. Бона Т. и Шадурского В. - Краков : Milles 2022. - 209 с. Публикация осуществлена при финансовой поддержке Фонда имени Герды Хенкель (Германия) и... Болей »
У першым выданьні кнігі «Люблю Беларусь» Аўтар выказваў шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі: людзям, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да «Нацыянальнай ідэі»; маладафронтаўцам, якія набіралі й макетавалі тэкст; сябрам, якія спраўджвалі інфармацыю; бацькам; а... Болей »
Па ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР А. Луцкевіч выступіў у Вільні на сходзе культурна-асветных работнікаў з заклікам да адраджэння беларускай школы, усёй нашай культуры і мовы. Рэакцыі доўга чакаць не давялося: 30 верасня 1939 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і этапіраваны з Вільні ў Мінск, а... Болей »
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і... Болей »
Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі... Болей »